напасле́дак, прысл.
Пад канец, завяршаючы што‑н. Сказаць напаследак. Зрабіць напаследак. □ Вальс гарманіст пакінуў напаследак. Васілевіч. Журавінка чакаў, што ж скажа начальнік напаследак, усё агледзеўшы. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нахлабу́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.
Разм. Насунуць галаўны ўбор на лоб, вушы і пад. Васіль нахлабучыў вушанку на самыя вочы і пайшоў з канторы. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нацямо́чку, прысл.
Разм. Тое, што і нацямку. [Тамаш:] — Устаў я гэта сабе нацямочку, яшчэ нават сцежкі пад нагамі не відаць. Чорны. Жанчыны .. з журавін .. вярталіся нацямочку. Кірэйчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карчава́ты, ‑ая, ‑ае.
Абл. Карчысты. Каторы год праводжу баразну Па цаліне. У карчаватых лядах Зярнят ўкінуў жменю не адну Я ў раллю пад бацькавым наглядам. Ляпёшкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
катало́г, ‑а, м.
Спіс, сістэматызаваны пералік прадметаў (кніг, карцін, музейных экспанатаў і пад.), складзены ў пэўным парадку. Бібліятэчны каталог кніг. Алфавітны каталог. Сістэматычны каталог. Фондавы каталог.
[Ад грэч. katálogos — спіс, пералік.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паплаўцы́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да поплаву. Паплаўцы бераг замакрэў, — пачыналася адліга. Чорны. Пад павеццю, відаць, скінутае наспех, ляжала з воз зялёнага паплаўнога сена. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
брукава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак., што.
Пакрываць, укладаць каменем (вуліцы, дарогі, плошчы і пад.). Мы праз горку да рэчкі Канал павялі, Брукавалі каменнем яго берагі. Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
іканабо́рства, ‑а, н.
Гіст. Грамадскі рух у Візантыі ў 8–9 стст. супроць уціску царквы і манастырскага землеўладання, які праходзіў пад знакам барацьбы супроць пакланення іконам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
захваста́ць 1, ‑хвашчу, ‑хвошчаш, ‑хвошча; зак., каго.
Разм. Засячы хлыстом, папругай і пад. Захвастаць яго да паўсмерці.
захваста́ць 2, ‑хвашчу, ‑хвошчаш, ‑хвошча; зак.
Разм. Пачаць хвастаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здавальня́юча,
1. Прысл. да здавальняючы.
2. у знач. наз. здавальня́юча, нескл., н. Адзнака, якой ацэньваюць сярэдні ўзровень ведаў, паводзін і пад.; пасрэдна. Атрымаць здавальняюча па фізіцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)