каўка́зец, -зца, мн. -зцы, -зцаў, м.

Ураджэнец, жыхар Каўказа.

|| ж. каўка́зка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак.

|| прым. каўка́зскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

звадыя́ш, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Зводнік, падбухторшчык.

|| ж. звадыя́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак.

|| прым. звадыя́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

іміта́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той (тое), хто імітуе каго-, што-н.

І. гукаў птушак.

|| прым. іміта́тарскі, -ая, -ае.

І. талент.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абарда́ж, -у, м.

Старадаўні спосаб марскога бою — счэпліванне свайго судна з варожым для рукапашнай схваткі.

Узяць на а.

|| прым. абарда́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аба́т, -а, М аба́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Настаяцель мужчынскага каталіцкага манастыра.

2. У Францыі: каталіцкі свяшчэннік.

|| прым. аба́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абера́цыя, -і, ж. (кніжн.).

Адхіленне ад чаго-н., а таксама скажэнне чаго-н.

А. аптычных сістэм.

А. ідэй.

|| прым. аберацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абрэвіяту́ра, -ы, мн. -ы, -ту́р, ж. (кніжн.).

Складанаскарочанае слова, утворанае шляхам скарачэння матывуючай адзінкі, напр.:

БДУ, ЦЭЦ, філфак.

|| прым. абрэвіяту́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ава́нс, -у, м.

Грошы або іншыя маёмасныя каштоўнасці, што выдаюцца ў лік будучых плацяжоў.

Атрымаць а.

Грашовы а.

|| прым. ава́нсавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агаро́днік, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які займаецца агародніцтвам; гаспадар агарода.

|| ж. агаро́дніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. агаро́дніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гульта́й, -я́, мн. -і́, -ёў, м.

Лянівы чалавек, лодар.

|| ж. гульта́йка, -і, ДМа́йцы, мн. -і, -та́ек.

|| прым. гульта́йскі, -ая, -ае.