цыга́начка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1.

Памянш.-ласк. да цыганка.

2. Руская народная музыка, якая нагадвае музыку цыганскіх народных песень, а таксама танец пад такую музыку.

Іграць цыганачку.

Скакаць цыганачку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ска́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн.чак; ж.

1. Хуткая язда на кані; хуткі бег каня. На Міхаліне былі нагавіцы і дзве паласы з шатландкі, што ўтваралі нібы сукенку. Сапраўдны строй для скачкі не на жыццё, а на смерць, на злом галавы. Караткевіч.

2. звычайна мн. (ска́чкі, чак). Спаборніцтвы на верхавых конях. Скачкі з перашкодамі. □ Ці помніце вы, як апісаны ў рамане [«Анна Карэніна»] скачкі? Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

газо́вачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн.чак; ж.

Памянш. да газоўка; маленькая газоўка. Калі цьмяны агеньчык газовачкі пачаў прыкметна асядаць, маці сказала: — Кладзіся ўжо, сынок. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зара́начка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн.чак; ж.

Нар.-паэт. Памянш.-ласк. да заранка ​1. Ты не згаснеш, ясная зараначка, Ты яшчэ асвеціш родны край. Багдановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жы́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн.чак; ж.

Абл. Чырвоная істужка. [Стафан] паспеў яшчэ да вячэры прыбрацца.. і нават новую чырвоную жычку прыладзіў да каўняра сарочкі. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн.чак; ж.

Тое, што і пупышка (у 1 знач.). Памалу ажываў лес, набрынялі почкі на бязлістых чорных галінах дрэў. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

се́мечка, ‑а; Р мн.чак; ж.

1. Памянш.-ласк. да семя (у 1 знач.).

2. Семя ў плодзе некаторых раслін: яблыні, грушы і інш.; зярнятка. Семечка грушы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

электры́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн.чак; ж.

Разм.

1. Электрычная чыгунка.

2. Поезд такой чыгункі. Спазніцца на электрычку. □ Да перона, нібы віхор, падляцела электрычка. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бу́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

1. Хлеб з пшанічнай мукі; белы хлеб.

2. Тое, што і буханка.

|| памянш. бу́лачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. бу́лачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кула́к², -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (гіст.) Заможны селянін-уласнік, які выкарыстоўваў батракоў як наёмную рабочую сілу.

|| ж. кула́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак (разм.).

|| зб. кула́цтва, -а, н.

|| прым. кула́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)