пазгіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каго-што.

Сагнуць усіх, многіх ці ўсё, многае.

П. галіны.

Гора не пазгінала людзей (перан.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

параскрыва́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

Раскрыцца — пра ўсё, многае ці ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

параскрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Раскрыць усё, многае ці ўсіх, многіх.

П. дзяцей.

П. стрэхі.

П. расаду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасе́сці, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -ся́дзе; -ся́дзем, -ся́дзеце, -ся́дуць; зак.

Сесці — пра ўсіх, многіх ці ўсё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паско́чвацца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -аецца; -аемся, -аецеся, -аюцца; зак.

Скаціцца — пра ўсё, многае ці ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паску́рчвацца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -аецца; -аемся, -аецеся, -аюцца; зак.

Скурчыцца — пра ўсіх, многіх ці ўсё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паспіха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і паспі́хваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Сапхнуць усё, многае ці ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

катэ́дж, -а, мн. -ы, -аў, м.

Індывідуальны гарадскі ці сельскі жылы дом (звычайна двухпавярховы) з зямельным участкам.

К. з мансардай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мо́дуль, -я, мн. -і, -яў, м.

Састаўная частка, якую можна аддзяліць ці мысленна выдзеліць з агульнага.

|| прым. мо́дульны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

курга́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Высокі старадаўні надмагільны насып з зямлі ці камення.

Скіфскі к.

|| прым. курга́нны, -ая, -ае.