Перш ’раней, некалі, уперад’, ’спачатку’ (ТСБМ, Нас., Мядзв., Гарэц., Вяр., Шат., ТС, Растарг., Бяльк.; астрав., смарг., глыб., швянч., Сл. ПЗБ; докш., Янк. Мат.; Хрэст. дыял.), ’перш-наперш’ (сміл., Станк.; паст., ваўк., воран., Сл. ПЗБ), пэрш ’тс’ (кобр., кам., Сл. ПЗБ) — прыслоўе ў форме вышэйшай ступені (ад пе́ршы1 — гл.) утворана па ўзору суплетыўных форм менш, лепш, больш, горш. Сюды ж перш‑на́перш ’перш за ўсё’ (ашм., Стан.), перш‑напершу, перш‑на́пярш ’тс’ (віл., пух., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыла́вак, ‑лаўка, м.

Асобы стол у магазіне, які служыць для продажу з яго тавараў, прадуктаў. Падбярэцкі першы ўбег у магазін, але да прылаўка не стаў, адышоўшыся ў куток да грубкі, дзе была бочка з рыбай. Пташнікаў. Дзве дзяўчыны спрытна завіхаліся за прылаўкам: абслугоўваючы пакупнікоў, адважвалі хлеб, прымалі грошы. Лынькоў.

•••

З-пад прылаўка — незаконна, не ўсім (прадаваць, гандляваць і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

найпе́ршы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Самы першы. Міналі дні суроваю чаргой, І не ставала на забавы часу. А стаў Андрэйка першым старшынёй Найпершага ў аколіцы калгаса. З. Астапенка.

2. Самы галоўны, самы важны. [Мешчаракоў:] — Земляных работ — процьма. Таму найпершы чалавек на будоўлі — экскаватаршчык. Дадзіёмаў. // Самы лепшы. Дубейка нёс сябе высока, насіў манішку.. і лічыў сябе найпершым кавалерам. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́сціць, ‑су́, ‑се́ш, ‑се́; ‑сём, ‑сяце́; незак., каго-што.

Тое, што і пасвіць. Мотрык пасціў каня на ўзбалотку. Мележ.

пасці́ць, пашчу́, по́сціш, по́сціць; незак.

Прытрымлівацца посту ​2, устрымлівацца ад скаромнай ежы. [Маці:] — Ты ж толькі першы тыдзень пасціў, а на другі ўжо і не вытрываў. Паеў заскваранага булёну, у паездцы. Ус. // перан. Разм. Наогул устрымлівацца ад чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пахрысці́ць, пахрышчу, пахрысціш, пахрысціць; зак., каго-што.

1. Перахрысціць некалькі разоў. Пахаваў поп дзіця, пахрысціў тройчы магілу, выпіў першы, пакуль сабраліся людзі, чарку на хаўтурах і паехаў. Пальчэўскі.

2. Тое, што і ахрысціць (у 1 знач.). [Мікодым] і сыноў сваіх у касцёле, а не ў царкве пахрысціў. І ўсё дзеля таго, каб мо якую выгаду мець. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адзі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. У матэматыцы: першы, найменшы цэлы лік у дзясятку, а таксама яго лічбавы знак «1».

2. толькі мн. (адзі́нкі, -нак). Апошняя лічба ў мнагазначных ліках.

Двухзначны лік складаецца з адзінак і дзясяткаў.

3. Велічыня, якой вымяраюцца іншыя аднародныя велічыні.

Грашовая а.

А. сілы току.

4. Асобная самастойная частка ў складзе цэлага, асобны прадмет ці асоба ў групе падобных.

Гаспадарчая а.

Штатная а.

5. мн. Асобныя прадметы ці людзі, істоты, нямногія па ліку; мала хто.

Такіх людзей адзінкі (вельмі мала).

Адзінка захавання (спец.) — экспанат музея, экзэмпляр кнігі ў бібліятэцы.

У музеі тысячы адзінак захавання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

*По́перадня, попэродня ’чалавек, які перабівае другіх’ (бяроз., Сл. Брэс.). Назва асобы па схільнасці да адпаведнага дзеяння з экспрэсіяй непахвальнасці уласціва народнай мове. Можа быць утворана з суф. ‑ня ад папярэдзіць / папярэджваць або ад папярэдні, дзе акцэнтаваў значэнне ’быць першым, перад кімсьці’, параўн. поперэдзь, пэперэду ’спераду, паперадзе, першы’ (ТС), укр. поперед ’перад кімсьці, чымсьці’, рус. дыял. попередь (придти) ’першым, напачатку’, попережане ’тыя. хто едуць наперадзе’, польск. poprzednik poprzedca, poprzedzicieІ ’той, хто быў першым, перад кімсьці’, славац. popredku ’спераду’. Гл. перад, пярэдні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́маразак, часцей мн. л. пры́маразкі, пры́морозкі ’лёгкія маразы, звычайна ранішнія або начныя восенню і вясной’ (ТСБМ, Шат., Растарг.; стаўб., З нар. сл.; брасл., ваўк., Сл. ПЗБ; ТС), пры́морозок ’пачатак зімы, калі выпадае першы снег’ (ганц., ЛА, 2). Прыставачна-суфіксальныя ўтварэнні з рэалізацыяй значэння непаўнаты да маро́з1 (гл.). Відаць, арэальная паўночнаславянская інавацыя, параўн. рус. дыял. при́морозок, при́морозки ’ранішні мароз’, при́морозь ’замаразак’, при́мороз ’тс’, укр. при́морозок, при́морозь ’ранішні мароз’, чэш. přímrazek, польск. przymrozek ’прымаразак’. Гл. таксама ЕСУМ, 3, 515; Банькоўскі, 2, 942.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нарожны ’вуглавы, навугольны, краевугольны’ (Нас., Гарэц.), ст.-бел. нарожный ’тс’ (1508 г.); сюды ж нарожнік ’дзве сцяны хлява, зрубленыя ў вугал’ (Юрч.), ’падстрэшак’ (Ян.), ’рог страхі’ (Гарэц., Др.), ’кут у гумне каля варотаў’ (Бяльк.), ’наканечнік у драўляных вілах’ (Нас.), нару͡ожнік ’вяроўка на рагах валоў’ (Бесар.), ст.-бел. нарожникъпершы капец, ад якога пачыналася вымярэнне ўгоддзяў’ (Гарб.). Да рог ’рог, вугал’; меркаванне пра запазычанне ст.-бел. нарожный ’вуглавы’ са ст.-польск. narożny (Булыка, Лекс. запазыч.), улічваючы геаграфію і семантыку слоў, не мае падстаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

камя́к, ‑а, м.

Сціснуты, змяты або злеплены ў адно кавалак якой‑н. мяккай, рыхлай масы. Камяк снегу. Камяк гразі. □ Лямеш глыбока нырнуў у зямлю, выварочваючы яе набок рассыпчатымі камякамі. Гартны. Сам Іванок ляжаў у сваім логаве, змяўшы нагамі даматканую коўдру і збіўшы падушку ў нейкі брудны камяк. Колас. // перан. Пра спазмы ў горле. У горле засеў горкі камяк.

•••

Першы блін камяком гл. блін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)