пры́гарадны, -ая, -ае.

1. гл. прыгарад.

2. Які знаходзіцца, размешчаны ў прыгарадзе, у наваколлі горада.

П. жыхар.

П. завод.

3. Пра транспарт: не далёкі, які абслугоўвае блізкія ад горада раёны.

П. аўтобус.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыдво́рны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да двара манарха.

Прыдворная пасада.

2.

У знач. наз. прыдво́рны, -ага, мн. -ыя, -ых, м. Асоба, якая знаходзіцца пры манарху і ўваходзіць у яго акружэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

блізкаўсхо́дні, ‑яя, ‑яе.

Які мае адносіны да Блізкага Ўсходу, знаходзіцца на Блізкім Усходзе. Блізкаўсходняе пытанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аза́ддзе, ‑я, н., зб.

1. Тое, што і пазаддзе.

2. Тое, што знаходзіцца, цягнецца ззаду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абая́нне, ‑я, н.

Прыцягальная сіла каго‑, чаго‑н.; прывабнасць. Абаянне маладосці. Знаходзіцца пад абаяннем музыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ваеннаабавя́заны, ‑ага, м.

Асоба, якая павінна несці вайсковую службу (падлягае прызыву або знаходзіцца ў запасе).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ванілі́н, ‑у, м.

Пахучае арганічнае рэчыва, якое знаходзіцца ў стручках ванілі або атрымана штучным спосабам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зача́ткавы, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца ў пачатку свайго развіцця. Зачаткавы орган. // Першапачатковы, пачатковы. Зачаткавы стан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

меліто́за, ‑ы, ж.

Спец. Цукрыстае рэчыва, якое знаходзіцца ў некаторых раслінах (у эўкаліпце, цукровых бураках).

[Ад грэч. méli (melitos) — мёд.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

міжгалакты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца паміж галактыкамі; які мае адносіны да магчымай сувязі паміж імі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)