маларазбо́рлівы, ‑ая, ‑ае.
Які цяжка разабраць, прачытаць. Пералік устаноў, у якіх .. [Гузакоўскі] займаў у розныя часы свайго жыцця розныя пасады, ледзь змяшчаўся на трох аркушах, спісаных дробнымі маларазборлівымі каракулямі. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
схала́ст, ‑а, М ‑сце, м.
1. Паслядоўнік схаластыкі (у 1 знач.).
2. Чалавек, які адрывае веды ад жыцця і практыкі; той, хто разважае схаластычна, займаецца схаластыкай (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
урбані́зм, ‑у, м.
1. У мастацтве і літаратуры — напрамак, якому ўласцівы наказ, усхваленне жыцця вялікіх гарадоў.
2. У архітэктуры — напрамак, для якога характэрна стварэнне буйных гарадоў з вялікімі будынкамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хвараві́тасць, ‑і, ж.
Уласцівасць хваравітага. І на твары яго адбіваліся адзнакі хваравітасці і сляды калісь вясёлага жыцця і п’янства, у якім пісар не меў сабе роўных у воласці. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чыставі́к, ‑а, м.
Разм. Чыставы рукапіс, варыянт чаго‑н. Валя перапісвала ў чыставік укладанне па літаратуры. Васілевіч. / у вобразным ужыв. Пачнём нанова сёння, дарагая, Свайго жыцця суровы чыставік. Вялюгін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шку́рніцкі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Уласцівы шкурніку (у 2 знач.). Шкурніцкі падыход да жыцця. □ А можа справа ў далёкім шкурніцкім разліку дзеля свайго паратунку, ад якога заўжды патыхае здрадай? Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сядзя́чы прил., в разн. знач. сидя́чий;
с. спо́саб жыцця́ — сидя́чий о́браз жи́зни;
~чыя ме́сцы ў ваго́не — сидя́чие места́ в ваго́не;
у ~чым стано́вішчы — в сидя́чем положе́нии
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Іспра́ва ’папраўка, выпраўленне’, ’выкананне’ (Нас.). Рус. дыял. испра́ва ’папраўка’ (Даль), перм. ’папраўленне абставін жыцця’ (СРНГ). Узыходзяць да ст.-рус. исправа (XII ст., са значэннем ’выпраўленне, папраўка’ з 1626 г.) ад исправити < ст.-слав. исправити (калька ст.-грэч. κατ‑ορθόω, дзе κατ‑ис‑ὁρθόω‑правлѭ), гл. Шанскі, 2, I, 127.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
падзві́жніцтва, ‑а, н.
1. Лад жыцця падзвіжніка.
2. Самаадданасць. Высокая патрабавальнасць да сябе і да другіх, разуменне літаратурнай працы як высакароднага абавязку і своеасаблівага падзвіжніцтва праходзіць праз усю кнігу [М. Лужаніна «Вачыма часу»]. Бугаёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неапе́раны, ‑ая, ‑ае.
Не пакрыты пер’ем (аб птушаняці). Неаперанае бусляня. // перан. Разм. Які не ведае жыцця, не мае вопыту ў чым‑н. Так непрыкметна неапераны падлетак-птушанё становіцца птушкай. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)