падшэ́рстак, ‑тку, м.

Пушыстая мяккая шэрсць, якая расце як ніжні слой пад больш доўгай шэрсцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надста́віць, ‑стаўлю, ‑ставіш, ‑ставіць; зак., што.

Дабаўляючы, зрабіць больш высокім, доўгім. Падставіць комін. Надставіць рукавы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераклінава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.

Выбіўшы клін, заклінаваць што‑н. нанава, іначай, больш надзейна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасур’ёзнець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць сур’ёзным, больш сур’ёзным. Нават Арцём Світка пасур’ёзнеў, задумаўся. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыблізна, прыкладна, нешта, недзе, так, больш-менш, на вока, з, са

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

темII (составная часть сложного союза) тым;

чем бо́льше, тем лу́чше чым больш, тым лепш;

тем бо́лее тым больш;

тем вре́менем тым ча́сам;

тем не ме́нее тым не менш;

вме́сте с тем ра́зам з тым;

ме́жду тем між (памі́ж) тым, тым ча́сам.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

облагоро́женный

1. зро́блены высакаро́дным; (благородный) высакаро́дны;

2. бот., биол. акульту́раны, пале́пшаны;

3. (сделанный более изысканным, утончённым) зро́блены больш прыго́жым; прыхаро́шаны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пересини́ть сов.

1. (заново, ещё раз) перасіні́ць;

2. (слишком сильно) перасіні́ць, засіні́ць больш, чым трэ́ба;

3. (всё, многое) пасіні́ць, перасіні́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паглы́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., што.

1. Зрабіць больш глыбокім. Паглыбіць сажалку. □ Геня раскапаў дно адной лужынкі, паглыбіў яго. Якімовіч.

2. Змясціць глыбей, урэзаць у што‑н. Паглыбіць разец у метал.

3. Накіраваць рух у глыбіню чаго‑н. // перан. Пашырыць, зрабіць больш грунтоўным, сур’ёзным, глыбокім. Паглыбіць свае веды. □ [Лабановіч:] — Тваю думку аб бярозах я хацеў бы пашырыць і паглыбіць. Колас. // перан. Зрабіць больш тонкім, глыбокім; узмацніць (пра пачуцці і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скарэ́й,

1. Выш. ст. да прысл. скора.

2. прысл. Ужываецца для супастаўлення ў сказах з параўнальным зваротам у значэнні: а) больш. Ён скарэй падобны на маці, чым на бацьку; б) лепш. Чым скарэй, тым лепш.

3. Скарэй за ўсё — напэўна, больш пэўна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)