змякча́льны, -ая, -ае.

Які надае мяккасць скуры, слізістым абалонкам.

З. крэм.

|| наз. змякча́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зні́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Падаючая зорка.

На небе прамільгнула з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

знямо́га, -і, ДМо́зе, ж.

Стан крайняй стомленасці, бяссілля.

Зваліцца з ног ад знямогі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зыхо́дны, -ая, -ае.

Такі, з якога пачынаецца што-н.; пачатковы.

Зыходная пазіцыя.

Зыходны пункт гледжання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ільма́, -ы́, ж.

Вялікае лісцевае дрэва з каштоўнай драўнінай.

|| прым. ільмо́вы, -ая, -ае.

Ільмовая кара.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абіра́ны, -ая, -ае.

1. Ачышчаны ад лупін.

Абіраная бульба.

2. Зняты з дрэва.

Абіраныя яблыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абме́нны, -ая, -ае.

Прызначаны для абмену чаго-н.; звязаны з абменам.

А. пункт.

Абменная аперацыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гы́ркацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. (разм.).

Сварыцца з кім-н., лаяцца.

|| наз. гы́рканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дады́баць, -аю, -аеш, -ае; зак. (разм.).

Марудна, з цяжкасцю дайсці да якога-н. месца; давалачыся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дажджаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

Плашч з непрамакальнай тканіны для засцярогі ад дажджу.