баяні́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Музыкант, які іграе на баяне².

Трыа баяністаў.

|| ж. баяні́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вядо́ма.

1. пабочн. сл. Зразумела, канечне, несумненна.

Нам хацелася, в., пачуць ад яго нешта незвычайнае.

2. часц. Бясспрэчна, так.

Ты напішаш мне? — В. напішу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кіпрыёты, -аў, адз. -ёт, -а, М -ёце, м.

Жыхары Рэспублікі Кіпр.

|| ж. кіпрыётка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. кіпрыёцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

куплеты́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Эстрадны артыст, які выконвае сатырычныя, жартаўлівыя песенькі.

|| ж. куплеты́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́даўб, -а, мн. -ы, -аў, м.

Драўляная пасудзіна, выдзеўбаная з тоўстай калоды.

Зрабіць к. не так проста.

|| памянш. кадаўбе́ц, -бца́, мн. -бцы́, -бцо́ў, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каке́тка¹, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Жанчына, якая сваімі паводзінамі, манерамі, знешнім выглядам імкнецца звярнуць на сябе ўвагу, спадабацца каму-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канфармі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Прыхільнік канфармізму.

|| ж. канфармі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. канфармі́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канцэрта́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Артыст, які дае канцэрт (у 1 знач.).

|| ж. канцэрта́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

і³, выкл. (часта вымаўляецца працяжна).

Выражае высокую ступень якога-н. пачуцця: нязгоды, пярэчання і інш.

І-і-і, мае дарагія, усё гэта не так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ага́ткі, -так, адз. ага́тка, -і, ДМ -тцы, ж.

Лекавая і дэкаратыўная расліна сямейства складанакветных з белымі або ружовымі кветкамі.

|| прым. ага́ткавы, -ая, -ае.