Капіта́л ’вялікая сума грошай’, ’багацце, скарб’, ’вартасць ад прыбавачнай вартасці ў выніку эксплуатацыі наёмных рабочых’ (ТСБМ, Яруш.). Відавочна, з польск. kapitał ’тс’, якое з лац. capitalis ’які мае адносіны да галавы, жыцця, асноўны, галоўны’. Не выключана магчымасць запазычання з рус. капита́л < ням. Kapital < італ. capitale ’асноўная сума’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спажыве́цкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да спажыўца. Спажывецкі попыт.

2. Які служыць для задавальнення якіх‑н. патрэб. Спажывецкія тавары. Спажывецкая кааперацыя. □ Тут некалі былі склады раённага спажывецкага саюза. Лынькоў.

3. перан. Характэрны для чалавека, які імкнецца задаволіць толькі ўласныя патрэбы. Адкуль усё-такі ў некаторых падлеткаў спажывецкія адносіны да жыцця? «Маладосць». Стафанковіч выхаваў свайго сына эгаістам, сябелюбцам, чалавекам са спажывецкімі адносінамі да жыцця. Луфераў.

•••

Спажывецкая вартасць гл. вартасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

існава́ць, існу́ю і існую́, існу́еш і існуе́ш, існу́е і існуе́; існу́й; незак.

1. Быць у наяўнасці; мецца.

Існуюць розныя думкі адносна гэтага.

2. чым і на што. Здабываць сродкі для жыцця якім-н. чынам.

І. на сродкі бацькоў.

3. Жыць няпоўным жыццём, без радасці, без задавальнення.

Не жыў, а існаваў.

|| наз. існава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

будзі́ць, буджу́, бу́дзіш, бу́дзіць; незак.

1. каго-што. Перапыняць чый-н. сон, прымушаць прачнуцца.

Б. дзяцей у школу.

2. перан. Абуджаць што-н. у каго-н., выклікаць да жыцця, дзейнасці.

Б. успаміны.

|| зак. пабудзі́ць, -буджу́, -бу́дзіш, -бу́дзіць; -бу́джаны (да 1 знач.), прабудзі́ць, -буджу́, -бу́дзіш, -бу́дзіць; -бу́джаны (да 2 знач.) і разбудзі́ць, -буджу́, -бу́дзіш, -бу́дзіць; -бу́джаны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мо́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, мод, ж.

1. Панаванне пэўнага стылю ў якой-н. сферы жыцця ці культуры, у грамадскім асяроддзі ў пэўны час.

Апошняя м.

Выйсці з моды.

2. толькі мн. Навейшыя фасоны ўбораў.

Часопіс мод.

3. Звычай, прывычка (разм.).

Узяў моду крычаць.

|| прым. мо́дны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бі́тнік, ‑а, м.

Прадстаўнік пасляваеннага стыхійнага анархічна-бунтарскага руху моладзі (галоўным чынам у ЗША і Вялікабрытаніі), якая выказвае пратэст супраць буржуазнай маралі тым, што парушае нормы супольнага жыцця людзей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маларазбо́рлівы, ‑ая, ‑ае.

Які цяжка разабраць, прачытаць. Пералік устаноў, у якіх .. [Гузакоўскі] займаў у розныя часы свайго жыцця розныя пасады, ледзь змяшчаўся на трох аркушах, спісаных дробнымі маларазборлівымі каракулямі. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патойбако́вы, ‑ая, ‑ае.

У рэлігійна-містычных уяўленнях — які існуе за межамі зямнога жыцця, незямны; тагасветны. Патойбаковы свет. □ [Рэлігія] вучыць клапаціцца не пра рэальнае зямное жыццё, а пра неіснуючае, патойбаковае. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўтарагадо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які працягваецца паўтара года, разлічаны на паўтара года. Паўтарагадовыя курсы.

2. Узростам у паўтара года. Паўтарагадовы хлопчык ляжаў на ложку без усялякіх адзнак жыцця. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перакана́насць, ‑і, ж.

Цвёрдая ўпэўненасць у чым‑н. Браты .. Ліскоўскія гаварылі многа, з вялікай перакананасцю, гаварылі так, як бы толькі ў іх адчынены вочы на ўсе праявы жыцця. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)