незадаво́ленне, ‑я, н.

Разм. Тое, што і незадаволенасць (у 2 знач.). Вучыўся [Бондар] добра, але тачыў душу чарвяк незадаволення. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перала́з, ‑а, м.

Ход цераз плот, паркан. [Лабановіч] пералез добра знаёмы яму пералаз і ступіў на ганак пана падлоўчага. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пінгві́н, ‑а, м.

Вялікая марская антарктычная птушка з кароткімі, падобнымі да крылаў ластамі, якая добра плавае, але не лятае.

[Ад лац. pinguis — тлусты, сыты.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

святлолюбі́вы, ‑ая, ‑ае.

Які можа добра расці і развівацца толькі ва ўмовах сонечнага святла. Святлолюбівыя пароды дрэў. Святлолюбівыя культуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упрасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.

1. Утрамбаваць прэсам (у 1 знач.); добра ўшчыльніць.

2. Уставіць прасаваннем. Упрасаваць утулку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хі́на, ‑ы, ж.

Тое, што і хінін. [Хоці:] «Мама вып’е хіну і ачуняе. А як добра, калі мама здаровая!» Арабей.

[Ад перуанскага kina — кара́.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Напакава́цца ’наесціся ў волю’ (Жд. 2). Ад напакава́ць ’накласці многа чаго-небудзь’, гл. пакаваць. Цікавая семантычная беларуска-польская ізаглоса, параўн. польск. дыял. (вармін.) napakówać sięдобра наесціся’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

выгляда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. гл. выглядзець.

2. Мець які-н. выгляд або здавацца каму-н. кім-, чым-н.

Добра в.

В. героем.

3. Высоўваючыся з укрыцця, глядзець, пазіраць (разм.).

В. з-за вугла.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Віднецца, быць відным.

Насоўка выглядала з кішэні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зарубі́ць², -ублю́, -у́біш, -у́біць; -у́блены; зак., што.

1. Зрабіць зарубку або зарубкі на чым-н. (разм.).

2. Агаліць паверхню пласта, прызначанага для адбойкі (спец.).

З. пласт вугалю.

Зарубі сабе на носе (разм.) — добра запомні на будучае.

|| незак. зару́бліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. зару́бка, -і, ДМ -бцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нішто́².

1. прысл. (часта ў спалучэнні са словам «сабе»). Нядрэнна, ніштавата, даволі добра.

Жывуць н. сабе.

2. безас., у знач. вык. Хоць бы што, не шкодзіць.

Працуе без адпачынку — і н.

3. у знач. вык. (часта ў спалучэнні са словам «сабе»). Неблагі, нядрэнны.

Ураджай н.

Дзяўчына н. сабе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)