мута́цыя, -і, ж. (спец.).

1. Рэзкае змяненне спадчынных уласцівасцей арганізма.

2. Пералом голасу ў падлеткаў.

|| прым. мутацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наве́ла², -ы, мн. -ы, -ве́л, ж. (спец.).

Пазнейшае дапаўненне да якога-н. зводу законаў, статута і пад.

Падатковыя навелы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наво́й, -я, мн. -і, -яў, м. (спец.).

Валік у кроснах, на які навіваюцца ніткі асновы.

|| прым. наво́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ната́цыя², -і, мн. -і, -цый, ж. (спец.).

Сістэма ўмоўных пісьмовых абазначэнняў чаго-н.

Шахматная н.

|| прым. натацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакла́ды, -аў, адз. пакла́д, -у, М -дзе, м. (спец.).

Тое, што і залежы (у 1 знач.).

П. калійнай солі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парытэ́т, -у, М -рытэ́це, м.

1. Роўнасць, раўнапраўе бакоў (кніжн.).

2. Адносіны паміж валютамі розных краін у золаце (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паскара́льнік, -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).

Устройства, устаноўка для паскарэння якіх-н. працэсаў, руху чаго-н.

Пнеўматычны п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

патало́к, -лка́, м. (спец.).

Найбольшая вышыня пад’ёму лятальнага апарата, а таксама (разм.) наогул мяжа, найбольш магчымая норма чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

патро́ннік, -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).

Задняя частка канала ствала агнястрэльнай зброі, куды ўкладваецца патрон¹ (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пігментава́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ту́е; -тава́ны; зак. і незак., што (спец.).

Афарбаваць (афарбоўваць) тканкі арганізма пігментам.