застрэ́шша, -а, мн. -ы, -аў, н. (разм.).

Тое, што і застрэшак.

З. адрыны закладзена гарбузамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засухаўсто́йлівы, -ая, -ае.

Пра расліны: здольны вытрымліваць засуху.

З. гатунак пшаніцы.

|| наз. засухаўсто́йлівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

казачо́к², -чка́, м.

Народны танец з паступова нарастаючым тэмпам, а таксама музыка да гэтага танца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

калумба́рый, -я, мн. -і, -яў, м. (спец.).

Месца, дзе пасля крэмацыі захоўваюцца урны з прахам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карча́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

Вывернуты з зямлі корч.

Выцяў нагу аб к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каса́⁴, -ы́, мн. ко́сы і (з ліч. 2, 3, 4) касы́, кос, ж. (разм.).

Селязёнка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зато́е, злуч. супраціўны.

Але, у той жа час, аднак.

Дамогся справядлівасці, з. нажыў сабе ворагаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зачо́с, -у, мн. -ы, -аў, м.

Зачасаная звычайна назад пасма валасоў.

Валасы з прыгожым зачосам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заштабнава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак., што.

Прашыць, застрачыць (на швейнай машыне).

З. складку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

збіра́льны, -ая, -ае (кніжн.).

Абагульнены, які адносіцца да многіх.

З. вобраз.

|| наз. збіра́льнасць, -і, ж.