верталёт, -а, М -лёце, мн. -ы, -аў, м.

Лятальны апарат спецыяльнай канструкцыі, прыстасаваны для вертыкальнага ўзлёту і пасадкі.

|| прым. верталётны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ві́цэ-адміра́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

Другое адміральскае званне, а таксама асоба, што носіць гэтае званне.

|| прым. ві́цэ-адміра́льскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вогнепакло́ннік, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які пакланяецца агню як бажаству.

|| ж. вогнепакло́нніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. вогнепакло́нніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́йска, -а, мн. -і, войск і -аў, н.

Узброеныя сілы дзяржавы або частка іх.

Сухапутныя войскі.

|| прым. вайско́вы, -ая, -ае.

Вайсковыя злучэнні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́льха, -і, ДМ -льсе, мн. -і, -аў, ж.

Лісцевае дрэва сямейства бярозавых, якое расце ў сырых месцах.

|| прым. альхо́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́рчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Прыстасаванне для прыпрэжкі каня ў дапамогу каранніку (сярэдняму каню).

Хадзіць на ворчыку.

|| прым. во́рчыкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́сень, -і, ж.

Пара года паміж летам і зімой.

Позняя в.

В. жыцця (перан.).

|| прым. асе́нні, -яя, -яе і во́сеньскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ву́праж, -ы, ж.

1. Рыштунак для запрэжкі (у 1 знач.).

Конская в.

2. Счэпнае прыстасаванне ў вагонах (спец.).

|| прым. ву́пражны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́вадак, -дка, мн. -дкі, -дкаў, м.

Птушаняты або дзеці млекакормячых, якія жывуць яшчэ разам.

Вераб’іны в.

Воўчы в.

|| прым. вы́вадкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адзале́ць, -залю́, -зо́ліш, -зо́ліць; -залёны; зак., што (спец.).

Апрацаваць заленнем.

А. шкуру.

|| наз. адзо́л, -у, м.

|| прым. адзо́льны, -ая, -ае.

А. чан.