ба́нка³, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (спец.).

Папярочная лаўка на вёсельным судне для весляроў і пасажыраў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бемо́ль, -я, мн. -і, -яў, м. (спец.).

Нотны знак, які азначае паніжэнне гуку на паўтон.

|| прым. бемо́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вышука́льнік, -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).

Той, хто займаецца вышуканнем.

Інжынер-в.

|| прым. вышука́льны, -ая, -ае.

В. атрад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

васко́ўка, -і, ДМ -ко́ўцы, мн. -і, -ко́вак, ж. (спец.).

Васкаваная папера для чарцяжоў, адбіткаў з рататара і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ватэрлі́нія, -і, мн. -і, -ній, ж. (спец.).

Лінія на борце, да якой судна апускаецца ў ваду пры нармальнай асадцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выдзіма́нне, -я, н.

1. гл. выдзьмуць.

2. Выраб пустацелых прадметаў з расплаўленага шкла пры дапамозе моцнага струменя паветра (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

айкані́міка, -і, ж. (спец.).

Раздзел тапанімікі, які вывучае айконімы, заканамернасці іх узнікнення, развіцця і функцыянавання.

|| прым. айканімі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акіслі́ць, акіслю, акісліш, акісліць; акіслены; зак., што (спец.).

Выклікаць акісленне.

|| незак. акісля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| прым. акісля́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

алгары́тм, -у, м. (спец.).

Сукупнасць паслядоўных дзеянняў, правіл для рашэння пэўнай задачы.

А. здабывання кораня.

|| прым. алгарытмі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

амбразу́ра, -ы, ж.

1. Адтуліна ў абарончым збудаванні; байніца.

2. Аконны або дзвярны праём (спец.).

|| прым. амбразу́рны, -ая, -ае.