дзіва́цкі, ‑ая, ‑ае.

1. Уласцівы дзіваку, такі, як у дзівака. Дзівацкія мары. Дзівацкая натура. □ [Сымон] сваім такім дзівацкім талентам сам захапляўся, [па]глыбляў яго, развіваў, адшліфоўваў. Бядуля.

2. Дзіўны, незвычайны. У групе ішлі і дзве жанчыны: адна маладая ў саламяным капелюшы з дзівацкім заломам наперадзе. Пестрак. [У Астапа] было ў запасе шмат цікавых гісторый .. пра дзівацкія справы баброў. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

намудрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.

Разм.

1. Прыдумаць шмат чаго‑н. новага. Яно што праўда, то праўда: гуртам рабіць ямчэй.. Буйная гаспадарка — пэўна што: машыны, угнаенне, севазварот, адным словам — тэхніка. Тут табе такога можна намудраваць, што ого-го! Зарэцкі.

2. Вельмі ўскладніць якую‑н. справу, зрабіць, сказаць што‑н. вельмі замыславата, але не заўсёды зразумела.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэйс, ‑а, м.

Паездка на якім‑н. транспарце па пэўным маршруце. Хутка вернецца машына І ў наступны пойдзе рэйс. Броўка. Рэйс выпаў далёкі, потым яшчэ пагрузка на месцы зацягнулася, дык [Якаў] вярнуўся дадому ўжо зусім позна. Кулакоўскі. Цяпер наперадзе толькі дарога, доўгая дарога, шмат гадзін ехаць. Міхась добра ведае, што такое дальнія рэйсы. Б. Стральцоў.

[Ад ням. Reise — паездка, падарожжа.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тлу́стасць, ‑і, ж.

1. Тлушч. Седзячы кружком вакол агню, задуменна глядзелі на скваркі сала, пакручвалі іх і — каб не сцякала дарэмна шмат тлустасці — падстаўлялі акрайцы хлеба. Нікановіч. Апрача таго, тлустасць барсука вельмі памагае ад прастуды і ідзе для шмаравання ботаў, асабліва паляўнічых. Маўр.

2. Ступень утрымання тлушчу ў чым‑н. Тлустасць малака.

3. Укормленасць, сытасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тхнуць, ‑не; безас. незак., чым.

Несці, патыхаць, перадавацца па паветры (пра пахі). З возера тхнула ілам, прэллю водарас[цей], тхнула рыбаю, якой шмат-такі загінула. Броўка. Мы адчынілі пуньку. Тхнула трухой леташняга сена. «Маладосць». З далечыні тхнула асмалкамі. Чорны. / у перан. ужыв. Зноў, як і колісь, ад слоў [мужа] тхнула такой пагардай, што захацелася закрычаць. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ты́гель, ‑гля, м.

1. Пасудзіна з вогнетрывалага матэрыялу для плаўкі, варкі, нагрэву розных матэрыялаў. На падлозе, каля пячэй .. — тыглі, ліцейныя формачкі, не завершаныя апрацоўкай металічныя рэчы і шмат адходаў, галоўным чынам аплаўленая бронза і бронзавыя пласціны. «Помнікі».

2. Спец. Металічная пліта друкарскага станка або тыгельнай машыны для прыціскання паперы да пакрытай фарбай друкарскай формы.

[Ням. Tiegel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

таўчы́, таўку́, таўчэ́ш, таўчэ́; таўчо́м, таўчаце́, таўку́ць; тоўк, таўкла́, -ло́; таўчы́; то́ўчаны; незак.

1. што. Рабіць больш дробным, драбніць.

Т. соль.

2. што. Размінаць таўкачом, робячы мяккім.

Т. бульбу.

3. што. Ачышчаць таўкачом у ступе зерне ад шалупіння.

Т. проса ў ступе.

4. што. Біць, разбіваць шмат чаго-н. (разм.).

Т. талеркі.

5. каго. Наносіць пабоі, збіваць (разм.).

6. што. Мяць, нішчыць, вытоптваць што-н.

Т. пасевы.

Таўчы ваду ў ступе (разм., неадабр.) — дарма траціць час, займацца непатрэбнай, безвыніковай справай.

|| зак. стаўчы́, стаўку́, стаўчэ́ш, стаўчэ́; стаўчо́м, стаўчаце́, стаўку́ць; стоўк, стаўкла́, -ло́; стаўчы́; сто́ўчаны і растаўчы́, -таўку́, -таўчэ́ш, -таўчэ́; -таўчо́м, -таўчаце́, -таўку́ць; -то́ўк, -таўкла́, -ло́; -таўчы́; -то́ўчаны (да 1—5 знач.).

|| наз. таўчэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ужо́

1. нареч. уже́, уж;

у. ху́тка паўдня́ — уже́ (уж) ско́ро по́лдень;

2. частица усил. уж;

не так у. дрэ́нна — не так уж пло́хо;

ве́льмі ўжо шмат рабо́тыо́чень уж мно́го рабо́ты;

а ўжо ж — разуме́ется

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Бру́знуцьшмат спаць; таўсцець, паўнець’ (Юрч.), бру́зла ’той, хто многа спіць; распаўнелы чалавек’ (Юрч.). Рус. брю́згнуть ’апухаць, набракаць’. Фасмер (1, 224) з няпэўнасцю параўноўвае з славен. brjȗzga ’снег, як растае’. Бернекер (96), Праабражэнскі (1, 48), Шанскі (1, Б, 206) думаюць, што рус. словы брюзга́, брюзжа́ть, брюзга́ть маглі даць вытворнае са значэннем ’напухаць’ (параўн. слав. *bręk‑ гучаць’; ’набухаць, набракаць’). Параўн. і брусяне́ць ’успухаць’ (гл.). Бел. бру́знуць < *бру́згнуць (*брузкнуць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Грыб ’грыб’. Рус. гриб, укр. гриб, польск. grzyb, чэш. hřib, балг. гриб. Прасл. *gribъ ’тс’. Паходжанне слова не вельмі яснае, шмат гіпотэз (агляд у Трубачова, Эт. сл., 7, 127–128). Верагоднай здаецца версія, паводле якой *gribъ < *gribati < *grebti: у аснове данай назвы ляжыць падабенства грыба да кучкі зямлі, якую нагарнулі; Трубачоў, там жа, 127. Гл. яшчэ Якабсон, Word, 8, 1952, 387; далей Фасмер, 1, 457–458.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)