вадасцёк, ‑а, м.

1. Пакатае месца, па якім сцякае вада. // Прыстасаванне для сцёку вады (труба, жолаб).

2. Сістэма канаў, рышткоў, труб для адвядзення каналізацыйнай, грунтавой вады з населеных месц у прыродныя вадаёмы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ве́дамства, ‑а, н.

Галіна дзяржаўнага кіравання і сістэма ўстаноў, якія яе абслугоўваюць. Ваеннае ведамства. □ Пячатка клалася ясна, .. і абадок з назваю ведамства і асяродак з назваю завода відны былі вельмі добра. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

водаправо́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Сістэма труб, нагнятальных і фільтравальных апаратаў для забеспячэння вадой насельніцтва, прамысловых аб’ектаў і пад. Водаправод таксама не працаваў, і ваду ў бальніцу насілі са старой вадакачкі. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наме́сніцтва, ‑а, н.

1. Вобласць, якой кіруе намеснік (у 4, 5 знач.). Паехаць у намесніцтва.

2. Сістэма кіравання на чале з намеснікам (у 4, 5 знач.).

3. Стан знаходжання на пасадзе намесніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

халіфа́т, ‑а, М ‑фаце, м.

Гіст.

1. Сістэма мусульманскага феадальнага кіравання, пры якой халіф спалучаў свецкую ўладу з духоўнай.

2. Феадальная дзяржава, створаная ў выніку арабскага заваявання, якую ўзначальваў халіф. Арабскі халіфат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́ртачны в разн. знач. ка́рточный;

~ная сістэ́ма — ка́рточная систе́ма;

к. катало́г — ка́рточный катало́г;

~ная гульня́ — ка́рточная игра́;

к. до́мік — ка́рточный до́мик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пісьме́ннасць ’уменне чытаць і пісаць’, ’адсутнасць памылак’, пі́сьменнасцьсістэма графічных знакаў для пісання’, ’сукупнасць пісьмовых помнікаў якой-небудзь эпохі пэўнага народа’, рус. пи́сьменность ’пісьменнасць’, польск. piśmienność ’граматнасць’, ’літаратура’, серб.-харв. пи̏сменост ’тс’, макед. писменост ’пісьменнасць’, ’граматнасць’, балг. писменост ’пісьменнасць’. Бел. пісьме́ннасць < пісьме́нны; а пісьменнасць, відаць, прыйшло з рус. мовы пісьмовым шляхам (пра рус. письменность гл. Вінаградаў, ДС ИЯ, 1959, 31–49).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

а́збука, ‑і, ДМ ‑буцы, ж.

1. Сукупнасць літар якой‑н. пісьменнасці, размешчаных у пэўным парадку; алфавіт.

2. Вучэбны дапаможнік для пачатковага навучання грамаце; буквар.

3. перан. Прасцейшыя палажэнні якой‑н. навукі, справы; аснова чаго‑н. Вядома, таварышы новаіскраўцы, мы вельмі цэнім азбуку сацыял-дэмакратыі, але мы не хочам заставацца вечна на адной азбуцы. Ленін.

•••

Азбука Морзесістэма ўмоўных знакаў для перадачы літар на тэлеграфным апараце.

Нотная азбукасістэма нотных знакаў, якія служаць для перадачы музычных гукаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сігна́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сігналу, з’яўляецца сігналам (у 1 знач.). Сігнальныя знакі. □ Рыгор не паспеў адказаць, як збоку іх, пры паркане, пачуўся ціхі сігнальны кашаль. Гартны. Перад вачамі замільгацелі сігнальныя кастры. М. Ткачоў. // Які служыць для падачы сігналаў. Успыхнула сігнальная лямпачка — і адразу запрацавалі маторы. Гамолка. Толькі замест палачкі ў руках у.. [Віталя] сігнальны флажок. Васілёнак. Вось адна вялізная крыга з ходу ўдарыла ў сігнальны ліхтар. Краўчанка.

•••

Другая сігнальная сістэма гл. сістэма.

Сігнальны экземпляр гл. экземпляр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

счисле́ние

1. в разн. знач. лічэ́нне, -ння ср.;

систе́ма счисле́ния сістэ́ма лічэ́ння;

2. (определение местонахождения) вызначэ́нне, -ння ср., вылічэ́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)