*Маказоб, моказо́б ’вельмі дробныя мошкі’ (ТС). Відаць, балтызм. Параўн. літ. makataĩ ’машкара’, žė́béti ’прагна есці губамі’. Утварэнне накшталт ⁺мошкаедзь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нікара́пла ’няўклюда’ (Сл. ПЗБ). Паводле аўтараў слоўніка, зыходная форма літ. kerėpla ’нязграбная істота’; ні (< не?) мае, відаць, узмацняльнае значэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паскіру́с ’дакумент’ (ігн., Сл. ПЗБ). Літуанізм. Параўн. літ. paskyra, дыял. paskirai ’від размеркавальнага дакумента’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 3, 427).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́шары ’кармы’ (шальч., Сл. ПЗБ). Літуанізм. Параўн. літ. pašaras ’корм для скаціны’, pašarai ’кармы’ (Грынавяцкене, там жа, 3, 474).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паўдзесята́ ’дзевяць з паловай’ (гродз., Сцяшк. Сл.). Аналагічна літ. pusdešim̃to ’тс’, лат. pusʼdesmit ’паўдзесятай (гадзіны)’. Пра ўтварэнне гл. паўтара́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гламбякі́ ’лісце цыбулі’ (Сл. паўн.-зах.). Сл. паўн.-зах. звязвае (запазычанне) з літ. lámbas ’лісце буракоў’, lámdyti, glámdyti ’камячыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дзя́гілля ’сцёблы і лісце бульбы’. Здаецца, запазычанне з літ. мовы. Падрабязней гл. пад ґігалле́. Але гл. Фасмер, 1, 561.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дуду́к ’маўчун’ (Сл. паўн.-зах.). Паводле Сл. паўн.-зах., запазычанне з літ. dudùkas ’разявака’. Няпэўна. Хутчэй да дуду́каць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ке́кіліха ’тоўстая жанчына’ (Мат. Маг.). Няясна. Магчыма, да літ. kekė ’кісць, гронка, куча’ з дапамогай экспрэсіўнага суфікса (л)іха.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клоўсічка ’жанчына, якая часта ўжывае слова паслухай Балтызм. Параўн. літ. klausytis ’слухаць’, klausyk ’слухай’. Сл. паўн.-зах., 2, 479).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)