азы́зласць, ‑і, ж.
Уласцівасць азызлага; ацёчнасць. Васіль Міронавіч нібы крыху змізарнеў у твары — з яго сышла тая азызласць, што бывае ў людзей пасля працяглага і шчырага прыпадання да бога Вахуса. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
магно́лія, ‑і, ж.
Субтрапічнае дрэва або куст з вялікімі пахучымі белымі ці ружовымі кветкамі. Моцны пах магнолій крыху дурманіў галаву. Рамановіч. І гараць сваім гарачым полымем Белыя магноліі ля хат. Калачынскі.
[Фр. magnolia ці magnolier ад уласнага імя.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павесялі́ць, ‑весялю, ‑вяселіш, ‑вяселіць; зак., каго.
1. Крыху забавіць, пацешыць каго‑н. Праўда, была яшчэ ў .. [Еселя] і здольнасць пасмяшыць, павесяліць гасцей, калі яму ставілася такая задача. Колас.
2. Весяліць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паднасі́цца, ‑носіцца; зак.
Разм. Крыху знасіцца. Цяпер.. [Марыя] была ў вайсковай форме, у той самай, якую некалі пакінула ў лесе разам з медыкаментамі. Паднасілася ўжо гэтая форма, даўно разышліся тыя медыкаменты. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакра́паць, ‑ае; зак.
Крапаць, падаць дробнымі кроплямі некаторы час (пра дождж). Крыху пакрапаў дождж, потым аціх і ўсчаўся зноў — дробны і рэдкі, бы сыпануў хто з-за лесу вадзяныя кроплі. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раёўня, ‑і; Р мн. раёвень; ж.
Абцягнутая тканінай лубянка, у якую збіраюць пчаліны рой для перасадкі ў новы вулей. [Бацька] узяў дымар, раёўню і хутка пайшоў, крыху прыпадаючы на левую нагу. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разбе́гацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Пачаць бегаць многа, у розных напрамках. Дзеці разбегаліся. □ Адзін раз нават жонка крыху занепакоілася, паклікала мяне: — Ідзі, глянь, нешта дужа па гурках разбегаліся мурашкі. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раска́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да расказаць.
2. перан. Сведчыць пра што‑н., выяўляць што‑н. Ёсць [у Славы] крыху экспанатаў, якія расказваюць пра барацьбу за Савецкую ўладу і калектывізацыю. Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
слёзатачы́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які безупынна выдзяляе слёзы. Слёзатачывыя вочы.
2. Які выклікае моцнае выдзяленне слёз. Паліцэйскія пачалі страляць у людзей, ранілі двух чалавек і, крыху адступіўшы, кінулі слёзатачывыя шашкі. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
По́длетак ’маладая птушка, якая толькі пачала вылятаць з гнязда’, ’блазан, недарослы, дзіця’ (ТСБМ, Некр., Янк. 1, Мат. Гом., ТС), по́дляцень, подлётыш ’птушаня’ (Мат. Гом.), падляту́ха ’дзяўчынка-падлетак’ (Сл. рэг. лекс.). Ад падлятаць < лятаць. Першапачаткова ’птушаня, якое вучыцца лятаць’, потым — ’хлопчык або дзяўчынка ў пераходным узросце’. Параўн. рус. падлётух ’тс’, польск. podlotek ’тс’. Семантыка, несумненна, у выніку узаемадзеяння блізкіх па форме падлётак ’птушаня, якое крыху лятае’ (гл.) і падле́так ’хлопчык або дзяўчынка ў пераходным узросце’ (гл.), ад ле́та ’год’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)