прыто́ены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прытаіць.

2. у знач. прым. Тайны, скрыты; затоены. Макоўчык гаварыў з самай сур’ёзнай мінай, але Запару ў яго словах чуўся прытоены смех. Мележ. — Ну, вы жартуеце, што ўсё тут смачнае, — з прытоеным гонарам сказала гаспадыня. Арабей.

3. у знач. прым. Які тоіць у сабе што‑н.: загадкавы. На прапанову аб прызначэнні загадчыцай фермы Ганны Хведасюк сход адказаў прытоеным маўчаннем. Навуменка. Прытоеная цішыня чутка вартавала кожны гук, кожны нясмелы шолах. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

правадні́к 1, ‑а, м.

1. Той, хто паказвае дарогу ў незнаёмай мясцовасці. Генадзь і Міша аказаліся добрымі праваднікамі і сувязнымі між горадам і лесам. Няхай.

2. Чыгуначны служачы, які наглядае за парадкам у вагоне. На дапамогу прыйшлі паязны майстар і шмат хто з праваднікоў. Васілёнак. Праваднік запаліў свечку ў вагоне і голасна абвясціў: — Пад’язджаем да Мінска, таварышы... Хадкевіч.

правадні́к 2, ‑а, м.

Рэчыва, якое добра прапускае праз сябе электрычны ток, гук, цяпло і пад. Праваднік электрычнага току.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бры́нкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Адзывацца пры ўдары гукам, падобным да лёгкага звону; дзвынкаць. Брынкае шыба. // Выклікаць ударам такі гук. Нехта доўга брынкаў на кухні пасудай.

2. на чым. Няўмела або ляніва іграць на якім‑н. музычным інструменце. Андрэй Шыбянкоў, як зазвычай, сядзеў, фарсіста закінуўшы нагу за нагу, і брынкаў на вечнай сваёй гітары. Зарэцкі. Я ўжо ўмеў чытаць ноты, сяк-так брынкаў на раялі, і таму вучоба музыцы не была для мяне вялікім цяжарам. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лу́скаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. што. Раскусваць, разгрызаць, есці з трэскам, хрустам (гарбузікі, сланечнік і пад.). Дзяўчаты лускаюць сланечнік, шэпчуцца, перамаўляюцца, як заўсёды. Лупсякоў.

2. Распаўсюджваць кароткі, сухі гук пры ламанні, лопанні чаго‑н. сухога; патрэскваць. Лускае запалка, ломіцца ў пальцах, але ўспыхвае і гарыць. Пташнікаў. Трымаючыся за голле, Язэп сяк-так дабраўся да ручая. Пайшоў па лузе, які зрэдку лускаў пад ботамі. Асіпенка. / Пра зімовае надвор’е. Мароз бярэцца, націскае, Па лесе лускае, гуляе. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рып, ‑у, м.

Рэзкі гук, які ўтвараецца пры трэнні, сцісканні і пад. Рып колаў. Рып палазоў. □ Ступаю на хісткія сходцы старой драўлянай лесвіцы. Яны рыпяць пад нагамі, і гэты рып быццам б’е мне ў вушы нечым цяжкім. Сабаленка. Вуліца не спіць: даносяцца прыглушаныя галасы, рып калодзежнага жураўля. Навуменка. У хаце ніхто не абзываўся, нібы не чулі прарэзлівага рыпу дзвярэй і Надзінага тупату ля парога. Бураўкін. / Пра гукі гармоніка. Чутны рып гармоніка, Бубна ранні гром. Узыходзіць сонейка. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шо́рах, ‑у, м.

1. Глухі гук, шамаценне, шорганне ад лёгкага руху, дотыку, сутыкнення чаго‑н. з чым‑н. Са сваёй бакоўкі Веньямін прыслухоўваўся да шорахаў, што даляталі з Асінага пакойчыка. Навуменка.

2. перан. Дрыжыкі ад страху. Чуваць, як у вёсцы нехта крычыць, — нема, як толькі можа... Пасля стукае кулямёт — як хто, не перастаючы, б’е каменнем у шчыты. Ад гэтага па спіне ідзе шорах і дранцвеюць рукі. Пташнікаў. Успомніўшы чорта, у Юстапа бывала аж шорах па целе пойдзе. Калюга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Брыня́ць ’набухаць’. Здаецца, беларускае новаўтварэнне да слав. *brьněti: укр. брені́ти, брині́ти ’гучаць; цвісці, красавацца’, ст.-польск. brznieć (польск. brzmieć), чэш. brněti і г. д. ’гучаць’. Як заўважыў Брукнер, 45, словы, якія азначаюць гучанне, гук, часта азначаюць і набуханне. Параўн. слав. *bręk‑ (гукапераймальная аснова) і *bręk‑ ’набухаць’ (гл. бра́кнуць), польск. brzmieć ’тс’, але nabrzmiały ’набухлы’. Бел. брыня́ць < *brьněti (развівалася, можа, пад польск. уплывам?). Адсюль і бры́на ’цвіль’ (гл.). Сюды адносіцца і абрыняць (гл.) ’напухнуць, азызнуць’ (гл. Мартынаў, БЛ, 1972, 2, 74).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́зукаваць ’да тонкасцей вывучыць чые-небудзь уласцівасці’ (Гарэц.). Сюды ж, відавочна, вызюка́ць ’вызываць’ і вызю́кацца ’адклікнуцца, прагаварыцца’ (Нас.). Рус. дыял. зукгук’, вы́зукать ’вычарпаць’, чэш. дыял. zukať ’удараць, стукаць’, zugať ’прагна есці або піць’, серб.-харв. зу̀кати, зу̑кам ’гусці; шапнуць, кінуць слова’, балг. зу́квам ’крычаць на ўсё горла’. Гукапераймальнае. З іншай ступенню чаргавання гл. зык, зыкаць (Фасмер, 2, 108 і наст., Махэк₂, 719; БЕР, 656). Развіццё семантыкі можна высветліць праз магчымае існаванне прамежкавага значэння ’вывучаць чые-небудзь уласцівасці, распытваючы пра іх’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лэп!1 ’пра мацанне, абмацванне’ (мсцісл., Нар. лекс.), ’хап, цап’ (віл., швянч., Сл. ПЗБ). Балтызм, параўн. літ. lep! — для абазначэння бегу рыссю. У паўн.-слав. мовах для раптоўнага хапання, мацання ўжываецца лап!, łap! lap!, якія з прасл. lapъ! (больш падрабязна гл. Слаўскі, 4, 464).

Лэп!2 — пра гук, калі злёгку выцяць рукой (КЭС, лаг). Іншы варыянт выклічніка лоп! (гл.).

Лэп3 ’лоб’ (шчуч., КЭС). Да лоб1 (гл.). Сюды, відаць Лэпʼe — назва поля (в. Радастава, драг., Клім., Бел. анам., 1985) < lobьje.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пані́зіцца, ‑ніжуся, ‑нізішся, ‑нізіцца; зак.

1. Стаць, зрабіцца больш нізкім, меншым па вышыні або размясціцца нізка ад паверхні чаго‑н. [Ліда:] — Расліны заняпалі тут таму, што панізіўся ўзровень вады ў глебе. Паслядовіч. // Пагоршыцца, аслабець. Паспяховасць панізілася.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Паменшыцца (пра ўзровень, ступень, сілу, інтэнсіўнасць чаго‑н.). [Вера:] — Падкормка канчаецца, трэба ж нешта рабіць. А то надоі панізяцца... Асіпенка.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць цішэйшым (пра голас, гук і пад.). Голас панізіўся да шэпту. // Набыць больш нізкае гучанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)