даўбе́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

1. Круглае палена з патончаным канцом-дзяржаннем для расколвання, убівання чаго-н. у што-н.; невялікая доўбня.

Увагнаў калок даўбешкай.

Даўбешкамі забівалі палі.

2. перан. Пра тупога, някемлівага чалавека (разм., лаянк.).

Д. часам пост займае немалы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дубі́на, -ы, мн. -ы, -бі́н, ж.

1. Тоўстая, звычайна дубовая палка.

2. перан. Пра тупога, неразумнага чалавека (лаянк.).

|| памянш. дубі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 1 знач.) і дубі́начка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэкальтэ́, нескл., н.

1. Вялікі выраз у верхняй частцы жаночага адзення, які адкрывае шыю, плечы, верхнюю частку грудзей.

Глыбокае д.

2. у знач. прым., нязм. Пра жаночае адзенне з такім выразам.

Сукенка д.

|| прым. дэкальтава́ны, -ая, -ае.

Дэкальтаваная сукенка.

Перад люстэркам прыхарошвалася дэкальтаваная дама.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сумясці́ць, -мяшчу́, -ме́сціш, -ме́сціць; суме́шчаны; зак., што.

1. Спалучыць, злучыць разам.

С. работу з вучобай.

Нельга с. несумяшчальнае.

2. Налажыць адно на адно (пра лініі, геаметрычныя фігуры).

С. сіметрычныя фігуры.

|| незак. сумяшча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. сумяшчэ́нне, -я, н.

С. прафесій (у аднаго работніка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сцячы́, сцяку́, сцячэ́ш, сцячэ́; сцячо́м, сцечаце́, сцяку́ць; сцёк, сцякла́, -ло́; сцячы́; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пра вадкасць: збегчы па нахіленай паверхні ўніз.

2. Знемагчы ад страты крыві.

Ранены сцёк крывёю.

|| незак. сцяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. сцёк, -у, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

свяці́цца, свячу́ся, све́цішся, све́ціцца; незак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Выпраменьваць святло.

На небе свяціліся зоркі.

У вокнах свяціліся агеньчыкі.

2. перан. Пра твар, вочы: іскрыцца радасцю, святлом, ажыўляцца ад шчасця.

Твар бабулі свяціўся дабратой.

|| наз. свячэ́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рай, ра́ю, м.

1. Паводле рэлігійнага вучэння: месца, дзе знаходзяць шчаслівае існаванне душы праведнікаў пасля іх смерці.

Рад бы ў р., ды грахі не пускаюць (прымаўка).

2. перан. Наогул пра добрыя жыццёвыя ўмовы; прыгожую мясцовасць.

Тут проста р., а не жыццё.

|| прым. ра́йскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рассялі́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -се́ліцца; -се́лімся, -се́ліцеся, -се́ляцца; зак.

1. Пасяліцца ў розных месцах.

Р. на беразе возера.

2. Пасяліцца асобна (пра тых, хто жыў разам).

У хаце цесна, р. трэба.

|| незак. рассяля́цца, -я́ецца; -я́емся, -я́ецеся, -я́юцца.

|| наз. рассяле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рыжэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; незак.

1. Станавіцца рыжым, рыжэйшым.

Валасы рыжэюць.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Віднецца (пра што-н. рыжае).

На палянах рыжэе леташні бур’ян.

|| зак. зрыжэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е (да 1 знач.) і парыжэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прада́жны, -ая, -ае.

1. гл. продаж.

2. Прызначаны для продажу.

Прадажная рэч.

3. Пра цану, вартасць: які бярэцца пры продажы.

Прадажная цана тавару.

4. Які за грошы, за подкуп здольны да ганебных учынкаў.

П. чалавек.

Прадажнае пяро (перан.)

|| наз. прада́жнасць, -і, ж. (да 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)