Абуго́ня ’ўчастак поля, які намячаецца ўзараць’ (Юрч.), ’узараная частка гоняў’ (Гарэц.). Гл. гоні і бугоня.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аляго́рыя, алягорыка ’мудраванне’ (Нас.), алягорык ’выдумшчык, фантазёр, чалавек, які гаворыць незразумела’ (Нас.) да алегорыя (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пфэ — выклічнік, які перадае агіду, няпрыязь, абурэнне: мы проціў его — пфэ! (Сержп.). Гл. фэ ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рассасу́льваць ’разважаць, доўга абмяркоўваць’ (Касп.), рассасу́ля ’які шмат гаворыць, разважае’ (міёр., Нар. сл.). Гл. рассусоліваць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Расцяле́па, розтэле́па ’чалавек, які робіць усё абыякава’ (беласт., Ніва, 1979, 24 чэрв.). Да целяпа́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Станда́ра ‘адзін з драўляных слупоў, які служыць фундаментам’ (браг., Шатал.; чэрв., Нар. лекс.). Гл. штандара.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стро́мак ‘вазок сена, які накладзены высока, але не раскладзіста’ (Нас., Байк. і Некр.). Гл. астромак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
леса...
Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:
1) які мае адносіны да лесу (у 1 і 2 знач.), лясной гаспадаркі, лясны, напр.: лесагадавальнік, лесазнаўства, лесанасенны, лесапасадкі, лесаразвядзенне, лесаўпарадкаванне, лесаўчастак, лесаапрацоўчы, лесагандаль, лесаматэрыял, лесапавал, лесанарыхтоўшчык;
2) які змяшчае лес (у 1 знач.), існуе разам з лесам (у 1 знач.), напр.: лесапарк, лесастэп, лесатундра, лесакустовы, лесагорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
жэто́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Металічны знак, які паказвае на прыналежнасць да якой-н. арганізацыі або выдаецца на памяць аб якой-н. падзеі.
Сярэбраны ж.
2. Кружок з металу, пластмасы, які служыць умоўным знакам чаго-н., дае права на што-н.
Атрымаць ж. у гардэробе.
Купіць ж. у метро.
|| прым. жэто́навы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
карэ́нны, -ая, -ае.
1. Спрадвечны, пастаянны (пра жыхароў пэўнай мясцовасці).
К. мінчанін.
2. Рашаючы, самы істотны, які датычыцца асноў чаго-н.
К. пералом у грамадскім жыцці.
Карэнныя змены.
3. Які мае адносіны да кораня слова; каранёвы.
Карэнная частка слова.
○
Карэнныя зубы — пяць задніх зубоў з кожнага боку верхняй і ніжняй сківіц.
◊
Карэнным чынам — поўнасцю, зусім.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)