ат, выкл.
1. Пры перадачы непрыемнасці, адчаю. —
Ат, усё роўна!
2. Пры перадачы бестурботнасці, нядбаласці. —
Ат, што пра тое казаць.
Ат, што там доўга гаварыць...
3. Пры выказванні нязгоды, рашучага адмаўлення. —
Ат, не крывіце душой.
4. Пры выказванні прыкрасці, незадаволенасці. —
Ат, знайшлі каго слухаць!
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гі́бкі, -ая, -ае.
1. Які лёгка гнецца і разгінаецца; пругкі.
Г. дубец.
2. перан. Багаты адценнямі, выразны (пра голас, характар і пад.).
Г. голас.
3. перан. Здольны ўмела і хутка рэагаваць на пэўныя ўмовы, абставіны, прызвычайвацца да іх.
Гібкая палітыка.
|| наз. гі́бкасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кні́жнік, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Знавец і аматар кніг.
Заўзяты к.
2. Перапісчык або друкар; выдавец кніг (уст.).
3. Пра адарванага ад жыцця чалавека, які кіруецца ў сваёй дзейнасці ведамі, набытымі з кніг (іран.).
|| ж. кні́жніца, -ы, мн. -ы, -ніц (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
закаці́цца, -качу́ся, -ко́цішся, -ко́ціцца; зак.
1. Коцячыся, трапіць куды-н.
Мячык закаціўся ў куток.
Кола закацілася за вугал.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Апусціцца за гарызонт (пра нябесныя свяцілы).
Сонца закацілася за лес.
Яго слава ўжо закацілася (перан.).
|| незак. зако́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
засла́ць², -сцялю́, -сце́леш, -сце́ле; -сцялі́; -сла́ны; зак., што.
1. Рассцілаючы што-н., пакрыць якую-н. паверхню.
З. стол абрусам.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрыць, завалачы сабой (пра што-н., што сцелецца).
Туман заслаў нізіну.
Слёзы заслалі вочы.
|| незак. засціла́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зачыта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.
1. Прачытаць уголас для ўсеагульнага апавяшчэння.
З. пастанову.
2. Прывесці ў неахайны выгляд працяглым або нядбайным карыстаннем (пра кнігу, газету і пад.; разм.).
3. Узяўшы для чытання, не вярнуць (разм.).
З. кнігу.
|| незак. зачы́тваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
звіса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.
1. Быць апушчаным уніз, знаходзіцца ў вісячым становішчы.
Валасы звісалі на лоб.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Вісець няроўна, не аблягаючы плячэй, стану (пра вопратку).
Адзенне звісае з плячэй.
|| зак. зві́снуць, -ну, -неш, -не; звіс, -сла; -ні.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зжы́цца, зжыву́ся, зжыве́шся, зжыве́цца; зжывёмся, зжывяце́ся, зжыву́цца; зжы́ўся, зжыла́ся, -ло́ся; зак.
1. з кім. Жывучы разам, звыкнуцца, здружыцца.
З. з новымі таварышамі.
2. перан., з чым. Прывыкнуць.
З. з абставінамі.
З. з вобразам (пра акцёра: пераўвасобіцца ў мастацкі вобраз).
|| незак. зжыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
і², часц.
1. Ужыв. для ўзмацнення сэнсу таго слова, перад якім стаіць.
Не магла і падумаць пра гэта.
2. Вылучае наступнае слова; па знач. адпавядае часціцы «нават».
І сцены вушы маюць.
3. Адпавядае па знач. часціцы «таксама».
Будзе і на нашай вуліцы свята (прымаўка).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
або́е, абаіх, ліч. зб.
Як той, так і другі; як той, так і другая; як тое, так і другое.
Жонка мужу нешта шэпча і а. выходзяць.
◊
Абое рабое (разм., неадабр.) — пра людзей, падобных у чым-н., вартых адзін аднаго (па якіх-н. адмоўных якасцях).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)