флюі́ды, ‑аў; адз. флюід, ‑у, М ‑дзе, м.

Кніжн.

1. Газападобныя або вадкія рэчывы, якія вылучаюцца з магматычнага ачага.

2. Гіпатэтычная вадкасць, якой да 18 ст. тлумачылі з’явы цеплыні, магнетызму, электрычнасці.

3. Паводле ўяўленняў спірытаў — нейкія «псіхічныя токі», якія нібыта вылучаюцца чалавечым целам або якім‑н. іншым целам, прадметам. Спачатку думалі даць ход справе, але Растоўцаў быў мёртвы, а флюіды — рэч ірэальная і пасадзіць іх нікуды нельга. Караткевіч. // перан. Тое, што выходзіць ад каго‑, чаго‑н.

[Лац. fluidus — пякучы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Ара́сіна, аря́сина ’доўгая жэрдка’, ’нізкарослы, але нязграбны малады чалавек’ (Нас.). Рус. паўн. орясина, рясина, арясина ’жэрдка’, ’высокі хлопец’, ’поўха, удар’ (параўн. ряснуть ’ударыць’), сувязь ’жэрдкі’ з ’ударам’ магчымая, але не пэўная. Дзеяслоў вядомы і ў разанскіх гаворках. Каліма, Ostseefin., 211, лічыў запазычаннем з карэльск. roaša, фін. raasu ’прут’, Фасмер (3, 539) пісаў пра магчымасць паходжання ад *ręds‑ (як раска — гл.). Ці выпадковая блізкасць рус. ряснутьхряснуть і ці нельга вывесці ад ряснуть, рясина, орясина — няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скапы́ціць ‘стаптаць капытамі’ (Нар. лекс.), скапы́таваць ‘тс’ (Варл.), скапы́ціцца ‘спатыкнуцца’ (ТСБМ, Нас., Шат., Гарэц., Юрч., Варл., Сцяшк., Жд. 2, Бяльк.), ‘памерці, здохнуць’ (Шат., Касп., Байк. і Некр.), ‘памыліцца’ (ТСБМ, Янк. Мат.), ‘скасіцца, сказіцца’ (Бяльк.), скапу́ціцца, скопу́ціцца ‘памерці, здохнуць’ (ТС). Рус. скопы́тить ‘стаптаць капытамі, збіць’, скопы́титься ‘зваліцца ад стомленасці, хваробы; памерці’, польск. skopycić się ‘дастаць хваробу капыта (аб кані)’, ‘спатыкнуцца, памыліцца’. Да капыта (гл.); для значэння ‘памерці, здохнуць’ нельга выключыць уплыў папярэдняга слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сква́па ‘прагнасць, зайздрасць, хцівасць’ (Нас., Гарэц., Байк. і Некр., Бяльк.), сквап ‘тс’ (Нас.), сква́пны ‘прагны’ (ТСБМ, Ласт., Касп., Др.-Падб., Шат., Бяльк., Сл. ПЗБ, ЛА, 4), сква́пін ‘тс’ (Мат. Маг.), сква́піцца ‘зайздросціць’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Жыв. сл., Інстр. 3). Укр. сква́пний, сквапли́вий ‘паспешлівы, таропкі’, польск. skwapliwy ‘паспешны, ахвотны’. Да квапіць, квапны (гл.). Збліжэнне Насовіча (там жа) з літ. skaugeti ‘зайздросціць’ і меркаванне Карскага (Белорусы, 163) пра запазычанне з польск. skwapa нельга прызнаць аргументаванымі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарля́цца ’хадзіць без справы’ (Сцяшк. Сл.). З польск. tarlać się ’валяцца’, роднаснага tarzać się ’куляцца, валяцца’, што да trzeć (Брукнер, 565), гл. церці. Меркаванне пра запазычанне з літ. terliótis ’пэцкацца; валтузіцца’ (Грынавяцкене, LKK, 22, 196), дзе асноўнае значэнне ’брудзіць, пэцкаць’, здаецца менш верагодным, паводле Смачынскага (672), першапачаткова ’распасцерці на зямлі’. Нельга выключыць і гукапераймальнае (імітатыўнае) паходжанне, параўн. серб.-харв. то̀рлати ’моцна крычаць; выстаўляцца, хваліцца’ (інакш, як узнікшае на базе турцызма то̀рлак, разглядаецца Скокам, 3, 484).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыхо́д ’парафія; ніжэйшая царкоўная арганізацыя ў хрысціянскай царкве; мясцовасць, дзе жывуць члены гэтай арганізацыі’ (ТСБМ, Др.-Падб., Бяльк., Мат. Гом.; лях., Сл. ПЗБ), ’збор людзей на рэлігійнае свята’ (ПСл), пріхо́джынік ’прыхаджанін, парафіянін’ (Бяльк.). Рус. прихо́д ’царкоўны прыход’, укр. прихо́д ’парафія’. Аддзеяслоўны назоўнік з нулявой суфіксацыяй ад прыходзіць < хадзіць (гл.). Як мяркуе Фасмер (3, 368), першаснае значэнне — ’сход для выбараў старасты’. Паводле ЕСУМ (4, 582), запазычана з рускай мовы, што нельга выключыць і для беларускага слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Казе́ка ’мошка; вош’ (Нас.). Утворана ад асновы каз‑ (гл. каза1), словаўтварэнне няяснае: суфікс ек‑а (звычайна рэдка сустракаецца) або трансфармацыя іншых вытворных ад гэтай жа асновы. Матывацыя: наяўнасць зааморфных прыкмет (рожкі, вусікі; паводзіны насякомых); калькаванне або субстытуцыя іншых тэрмінаў ад заонімаў. Слова выглядае як бел. інавацыя: смал. казека ’вош’ нельга аддзяліць ад бел. слова, а ўкр. козяка, якое СРНГ (14, 58) параўноўвае з смал. і бел. словамі, сюды наогул не адносіцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нібына́мкі ’няважна, пляваць’ (Некр.). Паводле Карскага (2–3, 69), утворана пры дапамозе суфікса ‑кі, аднак зыходная аснова няясная: нібы нам?, параўн. нібы штоняважна, абыякава’, нам нібы што = нам усёроўна. Малаверагодная сувязь з польск. bynajmniej ’па меншай меры, ва ўсякім выпадку’, параўн. бынаймней, бынамней ’калі б, чуць-чуць; без патрэбы; чуць не’ (Нас.), якую, аднак, нельга не прыняць пад увагу, калі дапусціць пераробку канца слова як у няупамкі (гл.), тады з ⁺ж бынамней ’нічуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

обойти́ сов.

1. (пройти вокруг) абысці́;

2. (избежать) абміну́ць, абысці́;

нельзя́ обойти́ э́тот вопро́с не́льга абміну́ць (абысці́) гэ́та пыта́нне;

обойти́ молча́нием абысці́ маўча́ннем;

3. (обогнать) разг. абагна́ць;

4. (побывать всюду) абысці́;

5. (обмануть) разг. ашука́ць;

6. (оставить без повышения по службе) уст. абысці́, абміну́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апаяса́ць, апаяшу, апаяшаш, апаяша; зак., каго-што.

1. Надзець на каго‑н. пояс, падперазаць каго‑, што‑н.

2. перан. Працягнуцца вакол чаго‑н., абкружыць, ахапіць сабой што‑н. Праз агнявую заслону, што апаясала аэрадром, здавалася, нельга было прабіцца ні жалезу, ні сталі. Шахавец. Праходзячы ў той дом [маўзалей] бясконцаю чаргою, яго [Ільіча] не стужкай мы жалобнай абвілі, Апаясалі мы яго жывой ракою, Жывы людскі вянок навек яму сплялі. Куляшоў. Сто вежаў Прагі залатой, Каменных дзіў яго [Яна Жыжкі] радзімы, Апаясаў фабрычны строй З узвіхранай чупрынай дыму. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)