Тахту́рыць ’хутка ісці з невялікай паклажай’ (Стан.). Магчыма, кантамінацыя тахаць ’стукаць (тупаць?)’ і турыць ’гнаць’ (гл.), параўн. тахоніць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тураве́й ‘неразвіты чалавек’, ‘шчодры чалавек’, тураве́йчык ‘неразвіты хлапчук’ (Юрч. СНЛ). Няясна, магчыма, звязана з наступным словам са значэннем ‘падганяць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Турла́й ‘гарлач, збанок’ (Бяльк.), ту́рлік ‘гаршчочак’ (Мат. Гом.), ‘збаночак’: ту́рлік мылыка́ прынесла (Бяльк.). Няясна; магчыма, звязана з турлік, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ты́льчыць ‘уціскаць, усаджваць’ (Бяльк.); сюды ж, магчыма, і ты́льчыць ‘прасці’ (Касп.). Няясна; фармальна можа быць звязана з тылькнуць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́сцянак ’затычка’ (Мат. Гом.). Няясна, магчыма, да ву́сце ’адтуліна’ (з пераносам значэння з таго, што затыкаюць, на тое, чым затыкаюць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́ніца, ланыця ’зашчапка, якая рэгулюе становішча ствала паляўнічай стрэльбы — гарызантальнае ці з надломам’ (Сіг.). Няясна. Магчыма, роднаснае з ланок (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лапу́зіць ’гаварыць абы-што’ (карэл., Шатал.). Няясна. Магчыма, роднаснае з укр. лапуза ’чалавек з расплывістай фізіяноміяй’. Параўн. таксама лапеза (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Магаза́нчык ’кажан, Plecotus auritus’ (браг., Шатал.). Няясна. Магчыма, звязана з нейкай цюркскай крыніцай. Параўн. тур. makas ’ножніцы’, ’клюшні ракападобных жывёл’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярабя́к ’верабей’ (шчуч., З нар. сл.). Да верабей (гл.). Суф. ‑як узнік, магчыма, пад уплывам літ. ‑iùkas: žvirbliùkas, žvirbliū́kštis ’верабейка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віліно́к ’птушка велічынёй з жаваранка’ (Бяльк.). Няясна. Магчыма, суадносіцца з літ. žvilúoti ’гайдацца, хістацца, калыхацца’, lingúoti ’разгойдацца, раскалыхацца, разгушквацца, ківацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)