Трахны́ ‘добры, добра высушаны’ (Сцяшк. Сл.). Параўн. укр. дыял. тра́кти, тря́хти ‘прасыхаць’, паводле ЕСУМ (5, 666), няяснага паходжання. Звязана з літ. traišùs ‘высушаны, спарахнелы’?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шука́ць несов. иска́ть; разы́скивать; (что-л. подходящее — ещё) поды́скивать; прии́скивать;

ш. згу́бленую рэч — иска́ть (разы́скивать) поте́рянную вещь;

ш. кватэ́ру — иска́ть (поды́скивать, прии́скивать) кварти́ру;

шука́й ве́тру ў по́лі — ищи́, свищи́; ищи́ ве́тра в по́ле;

ш. лёгкага хле́ба — иска́ть лёгкого хле́ба;

ду́рняў ш. — дурако́в иска́ть;

ш. пятлі́ на шы́ю — лезть в пе́тлю, иска́ть пе́тлю на ше́ю;

це́раз хлеб ды хле́ба ш.посл. от добра́ добра́ не и́щут;

шука́й до́лі ў чы́стым по́ліпосл. ищи́ до́ли в чи́стом по́ле;

ад дабра́ дабра́ не шука́юцьпосл. от добра́ добра́ не и́щут

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ве́сціся, 1 і 2 ас. не ўжыв., вядзе́цца; вёўся, вяла́ся, вяло́ся; вядзіся; незак.

1. Адбывацца, ажыццяўляцца, праводзіцца.

Вядзецца барацьба за высокую якасць прадукцыі.

Вядзецца шырокае жыллёвае будаўніцтва.

2. Гадавацца, даваць прыплод.

У нас свінні добра вядуцца.

3. безас. Быць звычаем, падтрымлівацца.

Так у нас здаўна вядзецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нырэ́ц¹, -рца́, м.

1. Скачок у ваду з галавой.

Даць нырца.

2. мн. -рцы́, -рцо́ў. Той, хто ўмее ныраць, хто добра нырае.

Майстэрства нырцоў.

3. У боксе: прыём, калі баксёр хутка прыгінаецца, каб ухіліцца ад бакавых удараў у галаву.

|| прым. нырцо́ўскі, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ві́дучы ’хутка, на вачах, увачавідкі, відавочна’ (КЭС, лаг.; хойн., Мат. Гом., Янк. II) — прыслоўе, утворанае ад дзеепрыслоўя відзючы > viděti. Да відзець (гл.).

Віду́чы ’чалавек, які добра бачыць’ (Жд., 2, КТС), мсцісл. відзючый (З нар. сл.), відучый ’тс’ (Нас.), укр. видючий ’відавочны’; ’відушчы’, рус. видучий ’відушчы, хто добра бачыць’ — дзеепрыметнік незалежнага стану ад дзеяслова відзець (гл.) з нерэгулярным утварэннем: суф. ‑учы(й) утварае Nomina agentis. Сюды ж відучасць ’здольнасць бачыць’ (КТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адгуля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

Разм.

1. Уволю пагуляць, адпачыць. Усе ведалі, што Адарка ў апошні час любіць адгуляцца. Лупсякоў.

2. Адпасвіцца на падножным корме (пра жывёлу). Мой конь, ты добра адгуляўся, Пакуль я ездзіў на машыне, Мой конь, ты добра назбіраўся Дарожкай белай канюшыны. Гаўрусёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абле́гчыся, ‑ляжацца; зак.

Разм.

1. Абаперціся, усперціся. Ён [Ткачук] грузна аблёгся на наш хісткі столік, добра зацягнуўся цыгарэтай. Быкаў.

2. Прыйсці да звычайнага стану рэчаў; уладкавацца. І прыйшлі дамоў з такім пачуццём, нібы ўсё ўжо больш-менш добра, усё сяк-так абляглося, стала на сваё месца. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ды́хацца, ‑аецца; безас. незак., без дап. і чым.

Пра магчымасць дыхаць, умовы для дыхання. Лёгка дыхалася на ўлонні прыроды. Шахавец. І хоць нейкае нечуванае багацце раптоўна і не прыйшло, але праз усе гады добра елася і пілося, добра працавалася і слаўна дыхалася цудоўным скіп’ёўскім паветрам. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дадзе́ць, ‑дзену, ‑дзенеш, ‑дзене; зак.

Разм. Даняць, дапячы. Добра ўмеў гаварыць Андрэй, знаў, як дадзець да нутра. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

версіфіка́тар, ‑а, м.

Уст. Паэт, які добра валодае тэхнікай вершаскладання. // Іран. Той, хто піша беззмястоўныя ці бяздарныя вершы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)