крэн, ‑у, м.
1. Нахіл судна або самалёта набок. Раптам рэзкі ўдар страсянуў корпус судна. Траўлер даў крэп. Матрунёнак.
2. перан. Змяненне напрамку дзейнасці, паварот да іншых мэт, задач і пад. Зрабіць крэн у бок паляпшэння работы культурна-асветных устаноў.
[Ад лац. carina — кіль, днішча.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закаву́лак, ‑лка, м.
1. Невялікі глухі завулак. Па закавулках, з [ус]краін, у бок рыначнага вялізнага пляца, скрыпяць.. фурманкі. Бядуля.
2. Аддалены, глухі куток дзе‑н., у чым‑н.; закутак. Ён знае ўсе тут закавулкі І ўсе дарожкі ў гушчары. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
блытані́на, ‑ы, ж.
Якая‑н. няправільнасць, няяснасць, якое‑н. непаразуменне. Блытаніна ў вылічэннях. // Што‑н. заблытанае, хаатычна размешчанае. І адразу ж [брыгадзір] нырнуў некуды ў бок, знік за блытанінай груб, жалезабетонных слупоў, сталёвых фермаў, нейкіх вялізных у тры паверхі катлоў. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бу́йнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць буйнога; нястрымнасць росту. [Святло] цярушыцца і ападае дробнай расой на жыта, а яно, дрымотнае ад коласавай буйнасці, ціхімі хвалямі схіляецца то ў адзін, то ў другі бок. Галавач. Будзе сад твой ламацца пад буйнасцю спелых пладоў. Рудкоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
збяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да збегчы.
2. Спускацца па схіле ўніз, пад адхон (пра дарогу, сцежку і пад.). З пагорка ўніз, у бок даліны, Збягае сцежка між кустоў. Колас. Мазыр, Мазыр! Збягаеш ты з прыгожых берагоў крутых. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папаганя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.
Разм. Ганяць доўга, неаднаразова. [Старшыня:] — Ну і папаганяў я самагоншчыкаў — ног пад сабою не чую. «Вожык». [Кастусь] рэчку ведае на сто вёрст у адзін і ў другі бок. Ды і плытоў папаганяў — дай божа. Б. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папагрэ́ць, ‑грэю, ‑грэеш, ‑грэе; зак., каго-што і без дап.
Разм. Грэць доўга, неаднаразова; грэць многа каго‑, чаго‑н. — Не трэба зваць .. [фельчара], казаў, бывала, .. дзед. — Палажыце лепш цёплую цагліну, каб папагрэла ў бок, тады ўсё пройдзе, як рукой здыме. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўпіра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм.
1. (1 і 2 ас. адз. не ўжыв.). Уперціся — пра ўсё, многае або пра ўсіх, многіх.
2. Упірацца некаторы час. Камень паварушыўся, паўпіраўся трохі, а тады перакуліўся на другі, сыраваты ад зямлі, бок. Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перале́гчы, ‑лягу, ‑ляжаш, ‑ляжа; ‑ляжам, ‑ляжаце, ‑лягуць; пр. пералёг, ‑лягла і ‑легла, ‑лягло і ‑легла; заг. пераляж; зак.
1. Устаўшы з аднаго месца, легчы на другое. Пералегчы з канапы на ложак.
2. Лежачы, перавярнуцца на другі бок. Пералегчы на спіну.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сцягня́к, сцегняка, м.
Разм. Тое, што і сцягно. Запрэжаны конь быў высокі, худы, адны косці і скура — з казённым кляймом на сцегняку. Чорны. У Рамана і на плячах і па сцегняках пролежні. .. Варочаюць з боку на бок, мажуць спіртам. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)