беспарты́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не з’яўляецца членам партыі. Няўхільна ўзрастае творчая актыўнасць партыйных і беспартыйных мас. «Звязда». // у знач. наз. беспарты́йны, ага, м.; беспарты́йная, ‑ай, ж. Той, хто не з’яўляецца членам партыі. Блок камуністаў і беспартыйных.

2. Які не адлюстроўвае поглядаў ніводнай партыі. Беспартыйная літаратура.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аддзялённы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае дачыненне да аддзялення (у 4 знач.). Аддзялённы камандзір.

2. у знач. наз. аддзялённы, ага, м. Камандзір аддзялення. У арміі Бяссонаў доўга служыў і салдатам, і аддзялённым, і ўзводным, і ротным — усё ў пяхоце, у танкавую часць ён трапіў многа пазней. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адзі́нкавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які сустракаецца не групай, не ў мностве, а ў выглядзе паасобных адзінак. Адзінкавы выпадак.

2. у знач. наз. адзі́нкавае, ага, н. Філасофская катэгорыя; працэс, з’ява або прадмет з яго ўласцівасцямі і асноўнымі адзнакамі, якія адрозніваюць яго ад іншых працэсаў, з’яў або прадметаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адсу́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які адсутнічае. Паказанні сведак, адсутных па законных прычынах, суд пастанавіў агаласіць у свой час. Колас.

2. Які не выяўляе ніякай цікавасці да навакольнага; безуважны (пра выраз вачэй, твару). Адсутны погляд.

3. у знач. наз. адсу́тны, ага, м. Той, хто адсутнічае. Адзначыць адсутных.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вольнанаёмны, ‑ая, ‑ае.

1. Які працуе па вольнаму найму, штатны. Вольнанаёмны рабочы. // Які выконваецца па вольнаму найму, дагавору. Вольнанаёмная праца.

2. Які працуе ў ваенным ведамстве, але не з’яўляецца ваеннаслужачым. Вольнанаёмны персанал ваеннага шпіталя. // у знач. наз. вольнанаёмны, ага, м. Той, хто працуе на такой штатнай пасадзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абра́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад абраць.

2. у знач. прым. Які мае законныя паўнамоцтвы, правы. І вось вам яны, партызаны, І тайны хаўрус, І ён, камандзір ваш абраны, Кандрат Белавус. Колас.

3. у знач. прым. Які да спадобы, пад густ; любімы. Было адно такое абранае месца, куды.. [Лабановіч] звычайна і хадзіў, калі хацелася пабыць аднаму. Колас.

4. у знач. наз. абра́ны, ага, м. Той, хто карыстаецца ўсімі правамі і дабротамі жыцця; прадстаўнік эксплуататарскага класа. Была тут [на Балканах] воля для абраных, Для неабраных — ланцугі. Калачынскі.

5. у знач. наз. абра́ны, ага, м. Той, каго выбіраюць для душы; каханы. Звычайна не ведаюць усе закаханыя, за што кахаюць сваіх абраных. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нямі́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які не прыносіць радасці; абрыдлы. Змарыліся хлопцы страшэнна, а голад пачаў дапякаць, што і вясна і ўвесь свет зрабіліся нямілымі. Маўр. Нямілая Цітку стала і работа ў лесе. Лобан.

2. у знач. наз. нямі́лы, ага, м.; нямі́лая, ‑ай, ж. Чалавек, які не выклікае сімпатыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пацярпе́ўшы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. зал. пр. ад пацярпець.

2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які панёс страты, пацярпеў.

3. у знач. наз. пацярпе́ўшы, ага, м.; пацярпе́ўшая, ‑ай, ж. Той (тая), хто пацярпеў. Вечарам .. [Глобаў] загадаў паклікаць у кантору самога віноўніка і пацярпеўшага. Беразняк.

4. Дзеепрысл. зак. ад пацярпець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абмаро́жаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад абмарозіць.

2. у знач. прым. Пашкоджаны марозам. Прыплёўся [сабака] з лесу галодны, хворы, з абмарожанымі нагамі. Ваданосаў.

3. у знач. наз. абмаро́жаны, ага, м. Той, хто атрымаў пашкоджанне ад марозу. Акрамя тыфозных, нямала было іншых хворых: інвалідаў вайны, скалечаных, прастуджаных, абмарожаных. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

була́ны, ‑ая, ‑ае.

Жаўтаваты, палавы з чорным хвастом і чорнай грываю (пра масць коней). [Бацька:] — А пасецца .. [конь] у тых жа зялёных лугах, на шаўковых мурагах, і масці ён буланай. Якімовіч. / у знач. наз. була́ны, ага, м. Конь буланай масці. — Гэй, пайшоў, малы-ы! — падбадзёрвае .. [Грамабой] і без таго рухавага буланага. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)