матро́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Разм. Круглатварая размалёваная лялька ў жаночай сялянскай адзежы (часцей за ўсё драўляная, у якую ўстаўляюцца лялькі меншага памеру).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карса́ж, ‑а, м.

1. Уст. Частка жаночага адзення, якая аблягае грудзі, спіну, бакі. [Майка] варухнула рукой і пацягнула аднекуль з-за карсажа ланцужок. Караткевіч.

2. Пругкі пояс спадніцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэбі́т, ‑у, М ‑біце, м.

Колькасць вадкасці (вады, нафты і пад.) або газу, якая даецца прыроднай ці штучнай крыніцай за адзінку часу. Дэбіт артэзіянскага калодзежа. Дэбіт свідравіны.

[Ад фр. débit — збыт, расход.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жма́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Абл. Мяць, камячыць. У галаве боль, ломіць яе, крышыць. Не павярнуць вачэй. Нехта сцяў зубамі за пераноссе, цісне, жмакае... Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́гадзя, прысл.

Зараней, наперад. Не за гарамі была гарачая пара сяўбы. І людзі загадзя рыхтаваліся да яе. Курто. [Аленка] загадзя сабрала свае кнігі.. і чакала дня ад’езду. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наво́дны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які прыведзены, прывезены аднекуль. Наводныя жывёлы. // Чужы, не свой; прышлы. Дзяўчат бліжэйшых вёсак за два гады я ўжо ведаў. Гэта [дзяўчына] была наводная. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напа́даць, ‑ае; зак.

Падаючы, набрацца ў вялікай колькасці. За гэтыя дні з бярозы нападала на дарогу многа жоўтых лісткоў. Чорны.

напада́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да напасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напаўзабыццё, ‑я, н.

Стан, блізкі да забыцця, няпоўнае забыццё. Веньямін ужо знаходзіўся ў прыемным стане напаўзабыцця, за якім пачынаецца сон, калі ў дзверы нехта моцна загрукатаў. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

натлумі́ць, ‑тлумлю, ‑тлуміш, ‑тлуміць; зак., што.

Пазбавіць здольнасці ясна мысліць, лагічна разважаць; задурыць. А чалавек.. [старшыня], відаць па ўсяму, добрай натуры, але яму за дзень натлумілі галаву. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нату́зацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Стаміцца ад цяжкай працы, звязаная з рэзкімі рухамі. Натузаецца жанчына [аручы] за дзень, прыедзе дадому — ні рук ні ног не чуе. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)