ру́сы, ‑ая, ‑ае.

Светла-карычневы з шараватым ці жаўтаватым адценнем (пра валасы). Русыя вусы. Русая барада. □ [Веньяміну] робіцца весела: у русых валасах дзяўчыны заблыталася травінка. Навуменка. Дзве русыя тоўстыя касы звісалі ніжэй паясніцы. Гурскі. // Які мае валасы такога колеру (пра чалавека). Ад бессані, ад звону гарадскога ў край буслоў, калін і медуніц, да яснавокіх русых маладзіц мяне вяртае самы юны спогад. Федзюковіч. У непрагляднай завірусе Цябе прыкмечу я здалёк — Сярод чарнявых, белых, русых Ты ўся гарыш, як вугалёк. Дайнека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

казыта́цца несов.

1. щекота́ть;

валасы́ казы́чуцца — во́лосы щеко́чут;

2. безл. щекота́ть;

у но́се (го́рле і пад.) казы́чацца — в носу́о́рле и т.п.) щеко́чет

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пасвятле́ць сов., прям., перен. посветле́ть;

валасы́е́лі — во́лосы посветле́ли;

твар яго́е́ў, калі́ ён уба́чыў сваі́х — лицо́ его́ посветле́ло, когда́ он уви́дел свои́х

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даўгале́цце, ‑я, н.

Доўгае жыццё. — А сто пяцьдзесят тысяч пладовых дрэў — гэта выдатна.. На здароўе людзям, на іх даўгалецце. Паслядовіч. [Вецер] кудлаціў .. выбеленыя даўгалеццем валасы і шкуматаў газету, якую трымаў Міканор у руках. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вало́ссе, ‑я, н., зб.

1. Шэрсць, волас жывёлы. Хлапчанё сядзела на мураўцы каля прызбы сваёй хаты і старанна разблытвала доўгае конскае валоссе. Кулакоўскі.

2. Разм. Валасы. На няголеным твары.. [Піліпоўскага] выбівалася рыжаватае валоссе. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

восць, ‑і, ж., зб.

Доўгія і больш рэдкія валасы на скуры жывёл у параўнанні з асноўным слоем валасоў, шэрсці, шчаціны і пад. Зверху бабёр пакрыты восцю — доўгімі і параўнальна рэдкімі валасамі. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павычэ́сваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Вычасаць усё, многае (гл. вычасаць ​1). Павычэсваць валасы. Павычэсваць лён.

павычэ́сваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Вычасаць, абчасаць усё, многае (гл. вычасаць ​2). Павычэсваць дошкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскудзе́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Разм. Растрапаць, раздзяліць на валокны. Раскудзеліць вужышча. // Распушыць, раскудлачыць. Якім падпёр абедзвюма чорнымі, заскарузлымі далонямі свае даўно нябрытыя, шурпатыя шчокі, раскудзеліў па іх сівыя.., густыя валасы. Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рыжава́ты, ‑ая, ‑ае.

Трохі, злёгку рыжы. Валасы яго белыя, як лянок, выгаралі на сонцы і сталі рыжаватымі. Чарнышэвіч. Нізенькі і рыжаваты чалавек, пабачыўшы Міхася, ускочыў з табурэткі, замахаў рукамі, выгукнуў нешта незразумелае. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Валаха́ты ’касматы’ (БРС, Клім., Крачк., Кольб.); валахаты ’тс’ (Федар., 7). Рус. волохатый, укр. волохатий, волохиваласы’, польск. włochaty ’тс’. Да волас. Паводле Брукнера, 627, х < с у зневажальных формах, як Moch < Moskal. Іншы пункт гледжання Фасмер (1, 345). Гл. таксама Рудніцкі, 1, 471.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)