Пача́ся ’спазніўся’ (Варл.). З польск. po czasie ’са спазненнем, пасля ўсяго’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

азло́блены, -ая, -ае.

Які стаў злосным у выніку няўдачы, непрыемнасці і пад., зласліва настроены да ўсяго навакольнага; які выяўляе злосць, бязлітаснасць.

А. чалавек.

А. тон.

|| наз. азло́бленасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

баязлі́вец, -ліўца, мн. -ліўцы, -ліўцаў, м.

Чалавек, які ўсяго баіцца, у якога пачуццё страху бярэ верх над іншымі пачуццямі.

|| ж. баязлі́ўка, -і, ДМ -ліўцы, мн. -і, -лівак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

галама́нія, ‑і, ж.

Цяга да ўсяго французскага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

англафо́бства, ‑а, н.

Нянавісць да ўсяго англійскага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

славяналю́бства, ‑а, н.

Прыхільнасць да ўсяго славянскага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

юдафі́льства, ‑а, н.

Прыхільнасць да ўсяго яўрэйскага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самазабыццё, -я́, н.

1. Забыццё самога сябе, сваіх перажыванняў; лагоднае заспакаенне.

Працаваць да самазабыцця.

2. Найвышэйшая ступень узбуджанасці, узрушанасці, якая прыводзіць да забыцця самога сябе і ўсяго навакольнага.

Кахаць да самазабыцця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

германафі́льства, ‑а, н.

Цяга, прыхільнасць да ўсяго нямецкага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

юдафо́бства, ‑а, м.

Ненавісніцтва да ўсяго яўрэйскага; антысемітызм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)