трасірава́льны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для трасіравання ​1, звязаны з трасіраваннем. Трасіравальны шнур.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галу́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да галуна ​2. Галунны шнур. Галунны каўнерык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарсэ́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гарсэта, прызначаны для вырабу гарсэтаў. Гарсэтны шнур. Гарсэтная тканіна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рызі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

1. Невялікі кавалачак рызіны, якім сціраюць напісанае; сцірка.

2. Ніткі з рызіны, а таксама шнур, тасьма з рызінавых нітак.

3. Спецыяльны від вязання, які мае ўласцівасць расцягвацца.

Вязаць рызінкай.

|| прым. рызі́нкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ві́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад віць.

2. у знач. прым. Звіты, скручаны. Віты шнур.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стапі́н, ‑а, м.

Шнур, насычаны лёгкім на загаранне рэчывам, які ў піратэхніцы служыць для хуткай перадачы агню.

[Іт. stoppino.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шлемафо́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да шлемафона; які ажыццяўляецца пры дапамозе шлемафонаў. Шлемафонны шнур. Шлемафонная сувязь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

роўны □ як шнур

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

аздо́бны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да аздобы, служыць для аздобы. Паўшаўковы аздобны шнур. Аздобны цэх. Аздобныя работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўро́за, ‑ы, ж.

Абл. Матуз, шнур. [Ганна] ўбачыла раптам на падаконніку забытую сінюю паўрозу, якой спавівала Верачку апошнімі днямі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)