прасёлкавы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і прасёлачны. Частку лёгкага абозу заварочвалі назад, каб пусціць дзе-небудзь з шашы на прасёлкавыя дарогі. Лынькоў. Пясчаны шлях, насыпаны ўзбоч чыгункі, вядзе ў лес і ў мястэчка, прасёлкавая дарога — у мястэчка і ў поле. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

развя́зка ж., в разн. знач. развя́зка;

р. рама́на — развя́зка рома́на;

спра́ва ідзе́ да ~кі — де́ло идёт к развя́зке;

шчаслі́вая р. — счастли́вая развя́зка;

р. на шашы́ — развя́зка на шоссе́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

брызе́нт, ‑у, М ‑нце, м.

Грубая непрамакальная парусіна. Толя сядзіць на носе чайкі і на ўзбраенні яго — доўгі, лёгенькі шост і «іжаўка» дзядзькі Антося, якая ляжыць на брызенце плашч-палаткі. Брыль. Усцяж па шашы, што вяла на Оршу, стаялі аўтамашыны, прыкрытыя брызентам. Шчарбатаў.

[Ад гал. presenning.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плашч-накі́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Непрамакальны плашч без рукавоў. Накінуўшы плашч-накідку, рассоўваючы мокрае вецце, [камандуючы] падышоў да танка. Мележ. Аднекуль з кювета на вільготную ад ранішняга туману стужку заасфальтаванай шашы выскачылі тры байцы ў плямістых плашч-накідках. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пронести́сь

1. пране́сціся; (промчаться) прамча́цца; (пролететь) праляце́ць;

велосипеди́ст пронёсся по шоссе́ веласіпеды́ст пранёсся (прамча́ўся) па шашы́;

бы́стро пронесло́сь ле́то ху́тка праляце́ла ле́та;

2. (распространиться) пране́сціся;

пронёсся слух пране́слася чу́тка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

іржы́шча і ржы́шча, ‑а, н.

1. Астаткі сцяблоў ад зжатага збожжа на полі. Яна скалола ў кроў Іржышчам жорсткім босенькія ногі. З. Астапенка. Заворвалася ржышча, якое не паспела яшчэ падсохнуць. Нікановіч.

2. Зжатае поле. Паабапал шашы.. цягнуліся .. палі: іржышча з невялікімі сціртамі, пасохлая.. кукуруза. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раўнале́жны, ‑ая, ‑ае.

1. Размешчаны ў адным кірунку з чым‑н.; які па ўсёй сваёй даўжыні знаходзіцца на роўнай адлегласці ад чаго‑н. Раўналежныя лініі. □ Тут якраз ішла вялікая грунтавая дарога, раўналежная да шашы. Чорны.

2. Які супадае з іншым; аднолькавы. Раўналежныя з’явы. Раўналежныя тэксты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узбрысці́, ‑брыду, ‑брыдзеш, ‑брыдзе; ‑брыдзём, ‑брыдзяце; пр. узбрыў, ‑брыла, ‑ло; заг. узбрыдзі; зак.

Брыдучы, зайсці, забрысці куды‑н. Узбрыў зноў на абочыну шашы і пайшоў, пайшоў да возера. Сачанка.

•••

Узбрысці на язык — міжвольна сказацца.

Узбрысці ў галаву (на думку) — выпадкова прыйсці ў галаву; уздумацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напрамкі́, прысл.

Разм.

1. Тое, што і напрасткі. Час быў дамоў, і .. [Павел з Мартай], жартуючы, пайшлі напрамкі да шашы. Вышынскі.

2. Прама ў вочы. Калі толькі заводзілася гаворка пра Андрэя, таго і чакай, што хто-небудзь секане напрамкі: «А-а, Завацкага хлебам не кармі — толькі дай лейцы ў рукі». Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыцерушы́ць, ‑церушу, ‑цярушыш, ‑цярушыць; зак., што.

Злёгку прыкрыць, прыпарушыць чым‑н. Месяц яшчэ не ўзышоў. І каб не лёгкі сняжок, які з вечара прыцерушыў зямлю, было б цёмна. Гаўрылкін. З недакуркаў, што валяліся ўзбоч шашы, я навылушчваў добрых дзве жмені тытуню — ..прысыпаць, прыцерушыць за сабой сляды, збіць у сабак нюх... Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)