мінамётны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мінамёта. Мінамётны абстрэл. □ Старанна замаскіраваныя агнявыя кропкі ворага адкрылі моцны кулямётны і мінамётны агонь. Колас. // Узброены мінамётамі. Мінамётны ўзвод. Мінамётная часць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разло́га, ‑і, ДМ ‑лозе, ж.

Разм. Тое, што і разлог. Адным крылом звярынец гэты Сюды выходзіў на дарогу. Займаў ён цэлую разлогу: І лес, і луг, і часць крыніцы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змятушы́ць, ‑тушу, ‑тушыш, ‑тушыць; зак., каго-што.

Абл. Прывесці ў замяшанне; змяць. Тут немцам не пашанцавала. Не памог і дэсант. Тут стала артылерыйская часць і змятушыла на шашы нямецкі танкавы клін. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

санча́сць, ‑і, ж.

Санітарная часць у арміі. [Вера:] Начальнік санчасці загадаў мне даставіць вас [Караневіча] на медпункт. Крапіва. Дзень назад наводчыку пераехала пальцы нагі колам гарматы, і ён ляжаў зараз у палкавой санчасці. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

часть

1. ча́стка, -кі ж.;

ча́сти све́та ча́сткі све́ту;

запасны́е ча́сти запасны́я ча́сткі;

произведе́ние в трёх частя́х твор у трох ча́стках;

2. воен. ча́стка, -кі ж., часць, род. ча́сці ж.;

ча́сти гарнизо́на ча́сткі (ча́сці) гарнізо́на;

3. (доля, пай) ча́стка, -кі ж., часць, род. ча́сці ж.;

4. грам. часці́на, -ны ж.;

ча́сти ре́чи часці́ны мо́вы;

5. (область деятельности) галіна́, -ны́ ж.;

6. (отдел учреждения, отрасль управления) ча́стка, -кі ж., часць, род. ча́сці ж.;

хозя́йственная часть гаспада́рчая ча́стка (часць);

7. (отделение городской полиции) уст. часць, род. ча́сці ж.;

по бо́льшей ча́сти больш за ўсё, у бо́льшасці, часце́й за ўсё;

рвать на ча́сти рваць на ча́сткі (на кускі́).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кама́нда ’кароткі вусны загад камандзіра па ўстаноўленай форме’, ’вайсковае падраздзяленне, часова выдзеленая вайсковая часць спецыяльнага прызначэння’ (ТСБМ, Яруш.). Найбольш верагодна, што лексема з’яўляецца запазычаннем з рус. мовы, дзе ўжываецца з пач. XVIII ст. У рус. з ням. Kommando ’каманда’ (або гал.) або франц. commande ’тс’ < с.-лац. com(m)enda ’намесніцтва’ < лац. commendō ’давяраю, даручаю’ (Фасмер, 2, 300; Шанскі, 2 (К), 222).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

курэ́нь, курэня, м.

1. Абл. Будан. — Мы ўжо і курані ў лесе пабудавалі, і хлеб, які быў, пахавалі. Шчарбатаў.

2. Жылая хата ў некаторых месцах Украіны, Дона.

3. Гіст. Асобная часць Запарожскага войска, а таксама ваенны стан такой часці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зня́цца, зніму́ся, зні́мешся, зні́мецца; зня́ўся, зняла́ся, -ло́ся; знімі́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аддзяліцца, адмацавацца ад чаго-н.

Века лёгка знялося з дзежкі.

2. Крануцца з месца, адправіцца ў дарогу.

З. з якара.

Воінская часць знялася.

3. Сфатаграфавацца, а таксама сыграць ролю ў кінафільме.

З. на фоне мора.

З. ў кінафільме.

Зняцца з уліку — перастаць быць на ўліку дзе-н.

|| незак. зніма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дапрызы́ўнік, ‑а, м.

Малады хлопец, які праходзіць папярэднюю падрыхтоўку перад прызывам на абавязковую вайсковую службу. — 15 гэтага месяца і гэтага года, значыць, паслязаўтра, — растлумачыў Сцёпка, — дапрызыўніку калгаса «Вясна» Максіму Чарнуку з’явіцца ў райваенкамат у г. Н. для адпраўкі ў часць... Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зені́тны 1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да зеніту (у 1 знач.). Зенітная адлегласць.

зені́тны 2, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для стральбы па паветраных цэлях (пра зброю). Зенітная гармата. Зенітны кулямёт. Зенітны снарад. // Аснашчаны такой зброяй (пра вайсковую часць). Зенітны дывізіён.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)