мо́раны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад марыць (у 1, 4 знач.).

2. у знач. прым. Худы, замораны.

3. у знач. прым. Апрацаваны марылкай (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчэ́пка ж. ще́пка, щепа́;

худы́ як ш. — худо́й как ще́пка;

і за ~ку зно́йдзе прычэ́пкупосл. ни за что́ ни про что́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

схудне́лы, ‑ая, ‑ае.

Моцна пахудзелы, худы. [Шабуніха] азірнулася на голас, убачыла старую жанчыну са схуднелым, зняможаным тварам. Мележ. Дзіця так і заснула ў .. [дзеда] на руках — бруднае, схуднелае і стомленае. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сухандра́ ’вельмі худы чалавек’ (Янк. 3.). Вытворнае ад сухіхуды’ пры дапамозе экспрэсіўнага суф. ‑андра, рэдкага словаўтваральнага элемента, прадстаўленага таксама на перыферыі моўнай тэрыторыі, параўн. suxandrá ’тс’ (Саевіч, Derywacja, 401).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сіве́нькі, ‑ая, ‑ае.

Памянш.-ласк. да сівы. Дзеду было гадоў шэсцьдзесят пяць: сівенькі, худы, з ружовай лысінай. Бядуля. Папараць абсела мятліца, сівенькая, дробненькая — дрыжыць нават тады, калі няма ветру. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ку́ндзевыхуды, змарнелы’ (ТС). Да кундзель (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падхля́бістыхуды’ (КЭС, карэл.). Да хлябы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

благі́, -а́я, -о́е.

1. Які не мае станоўчых якасцей, не адпавядае патрабаванням.

Благія землі.

Б. чалавек.

2. Дрэнны ў маральных адносінах.

Б. ўчынак.

3. Худы, хваравіты на выгляд.

Б. з твару.

4. Непрыемны для іншых (пра манеры, характар і пад.).

Благія прывычкі.

Благія вочы — у народным павер’і: вока, позірк якога прыносіць няшчасце.

|| наз. благата́, -ы́, ДМ -гаце́, ж. (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Стурла́кхуды’: які гэтат конь стурлак (Касп.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сця́глыхуды’ (Марц.). Да сцягаць ’рабіць больш кампактным’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)