Мальчу́кхлапчук’ (бешан., Нар. сл.; ушац., Пан. дыс.), рус. кубан. ма́льчук ’мальчик’. Усходнеславянскае. Утворана ад ма́лец (гл.) пры дапамозе суфікса ‑ук.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

таво́тнік, ‑а, м. і таво́тніца, ‑ы, ж.

Пасудзіна для тавоту. Хлапчук стаяў на гусеніцы і заядла арудаваў тавотніцай. Хадановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзьмуць, дзьму, дзьмеш, дзьме; -мём, -мяце́, -муць; -мі; незак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Веяць, гнаць паветра.

Дзьмуў лёгкі ветрык.

2. З сілай выпускаць з рота струмень паветра.

Д. на агонь.

У дудку дзьме хлапчук.

Куды вецер дзьме (разм., неадабр.) — не мець сваёй думкі, прыстасоўвацца да існуючых меркаванняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маларо́слы, ‑ая, ‑ае.

Невялікага росту, нізкарослы. Хлапчук хоць яшчэ і падлетак, але ўжо большы за матку, бо яна — жанчына маларослая. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́льчик

1. хло́пчык, -ка м.;

2. (малолетний работник, ученик) уст. хлапчу́к, -ка́ м., ву́чань, -чня м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

драбнатва́ры, ‑ая, ‑ае.

З дробнымі рысамі твару, з дробным тварам. Вася — нізкарослы і драбнатвары хлапчук, з шустрым позіркам круглых вачэй. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгадава́цца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; зак.

Разм. Вырасці; растаўсцець. — Ты, Антоша, быў тады такі шчупленькі, проста хлапчук. А зараз глядзі, як разгадаваўся... Аношкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

богатвары́ць, ‑твару, ‑тварыш, ‑тварыць; незак., каго-што.

Бязмежна любіць. Богатварыць сына. □ Свой «ТТ» Валя богатварыла, як хлапчук, але ставілася да яго зусім па-дзявочы. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паабіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм.

1. Абабраць усё, многае. Паабіраць яблыкі.

2. і без дап. Абіраць некаторы час. Паабіраў хлапчук гадзіну вішні і пайшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапало́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Вельмі моцна спалохацца, напалохацца. Усе [людзі] да таго перапалохаліся, што.. немаведама куды пахаваліся... Чарот. Хлапчук перапалохаўся і не ведаў, што гаварыць. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)