расхвалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., каго-што.
1. Прымусіць хвалявацца, зрабіць бурным (пра возера, раку і пад.). Часам уварвецца і сюды вецер, загудзе, завые, як злоўлены звер, але вузкую стужку вады расхваляваць не зможа. Маўр.
2. Прымусіць моцна хвалявацца, непакоіцца; расстроіць. Відаць, успаміны расхвалявалі .. [Рынальда], і некаторы час ён маўчаў. Краўчанка. Максім, намагаючыся здавацца спакойным, каб не паказаць, што гэтыя «паказанні» расхвалявалі яго, нетаропка паклаў паперы на стол следчага. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спаважне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Зрабіцца больш спаважным. І ўсмешка мільганула ў .. [Васіля] на вуснах, а пасля твар спаважнеў, стаў суровым. Пестрак. — Трэба ісці, дома будуць хвалявацца! — раптам спаважнела Дануся. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Печалава́нне ’апека’, печалава́цца ’клапаціцца’, печалаві́ты ’клапатлівы’ (Нас.), рус. печаловатый ’трохі сумны’, печаловать ’клапаціцца, апекавацца’, печаловаться ’тужыць; сумаваць’, ’скардзіцца’, польск. старое pieczołować ’апекавацца’, pieczolowanie (šią) ’клопат, апека’, ст.-польск. pieczołować, pieczałować (šią) ’дбаць, старацца, клапаціцца; непакоіцца, перажываць’, ст.-слав. печаловати сє ’хвалявацца, засмучацца’. Да прасл. pečalovali (są) < pečaliti (są) ’хвалявацца; клапаціцца’ < pečalь. параўн. ст.-слав. печаль ’мучэнне, пакуты; смутак; клопат’, ’неспакой, турбота, трывога’ < ранняе прасл. *pekēlь (Міклашыч, 234).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Суяці́м ’аматар судзіцца’ (Гарэц., Стан.). Няясна; магчыма, да папярэдняга (гл.), вытворнае ад дзеяслова суяціцца ’мітусіцца, хвалявацца’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ) з суф. ‑ім.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
панікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак.
Разм. Паддавацца паніцы, моцна хвалявацца, нервавацца. [Антон Пятровіч:] — Ды ты не панікуй. Практыкі табе не хапае, ну дык і што? Практыка за дзень не прыходзіць, гадамі набываецца. Шашкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трэ́сціся, трасу́ся, трасе́шся, трасе́цца; трасёмся, трасяце́ся, трасу́цца; тро́сся, трэ́слася; трасі́ся; незак.
1. Часта хістацца, калаціцца.
Лісты ціха трэсліся.
Рукі трасуцца.
2. Падскокваць (пры яздзе па няроўнай дарозе).
Ехалі, трэсліся па камяністай дарозе.
3. перан. Хвалявацца за каго-, што-н.
Т. над дзецьмі.
4. перад кім-чым і без дап. Адчуваць страх, боязь.
Т. перад начальствам.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
возбужда́ться
1. узбуджа́цца; (волноваться) хвалява́цца, узруша́цца; (распаляться) распа́львацца;
2. страд. выкліка́цца; узбуджа́цца; абуджа́цца; узніма́цца; распачына́цца, заво́дзіцца; настро́йвацца; см. возбужда́ть;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
разбере́живаться
1. (становиться разбережённым) разг. развярэ́джвацца, раздражня́цца, раз’я́трывацца, расцве́львацца;
2. страд. развярэ́джвацца, раздражня́цца, раз’я́трывацца, расцве́львацца; растрыво́жвацца, хвалява́цца; см. разбере́живать.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бянтэ́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; незак.
Хвалявацца, непакоіцца, губляцца. Калі .. [Кастусь] называў яе не «Волька», а «Волечка», яна чырванела і бянтэжылася. Чорны. Жора не бянтэжыўся ў гэтым шумлівым акружэнні, — аглядваючы дзяўчат чорнымі цікаўнымі вачамі, малы адказваў спакойна. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паперажыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм.
1. Перажыць усіх, многіх або ўсё, многае. Даўгавечны род. Гадоў па восемдзесят пяць, па дзевяноста, а ўсе жывуць. І ўсе жонак сваіх паперажывалі. Ермаловіч.
2. Перажываць, хвалявацца некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)