субтро́пікі, ‑аў; адз. няма.

Дзве фізіка-геаграфічныя зоны зямнога шара, якія знаходзяцца блізка каля тропікаў і набліжаюцца па клімату да гарачага пояса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

храматагра́фія, ‑і, ж.

Фізіка-хімічны метад раздзялення і аналізу сумесей, заснаваны на размеркаванні іх кампанентаў паміж дзвюма фазамі — нерухомай і рухомай, якая праходзіць праз нерухомую.

[Ад грэч. chrōma — колер, фарба і graphō — пішу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фізі́чны, -ая, -ае.

1. гл. фізіка.

2. Які мае адносіны да чалавечага арганізма або да дзейнасці мышцаў, мускулаў; цялесны.

Фізічная праца.

Фізічная прыгажосць.

Перамагчы фізічна (прысл.).

3. Які адносіцца да палавых узаемаадносін.

Фізічная блізкасць.

4. Матэрыяльны.

Фізічнае старэнне машын.

Фізічная асоба (спец.) — чалавек, індывід як носьбіт грамадзянскіх правоў і абавязкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Рэнтге́н ’кароткія электрамагнітныя хвалі’ (ТСБМ), рэнге́нт ’тс’ (Сл. ПЗБ), рэге́нт ’тс’ (Сл. ПЗБ, Яўс.). З рус. рентге́н ’тс’, якое з ням. Röntgen ад прозвішча нямецкага фізіка W. Roentgen (Булыка, СІС, 2, 325).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

старэ́нне, ‑я, н.

1. Стан паводле дзеясл. старэць (у 1 знач.). Старанне арганізма.

2. Спец. Змяненне форм і ўласцівасцей рэчыва пад уздзеяннем розных фізіка-хімічных умоў. Старэнне металу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́дзерны, -ая, -ае.

1. гл. ядро.

2. Які мае адносіны да працэсаў, што адбываюцца ў атамным ядры, да іх вывучэння і выкарыстання.

Я. рэактар.

Ядзернае выпрамяненне.

Ядзерная зброя.

Ядзерная фізіка.

Ядзерная рэакцыя (рэакцыя пераўтварэння ядзер атамаў пры іх узаемадзеянні адзін з другім).

3. Які мае адносіны да ядзернай зброі, да валодання такой зброяй.

Ядзерныя запасы.

Ядзерныя краіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

элемента́рны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да элементаў (у 5 знач.).

Э. састаў рэчыва.

2. Пачатковы, які датычыцца асноў чаго-н., асноўны, самы неабходны.

Элементарная фізіка.

Элементарныя веды.

3. перан. Нескладаны, прасцейшы, такі, які павінен быць вядомы кожнаму.

Элементарныя пытанні правапісу.

Элементарныя правілы паводзін.

4. перан. Спрошчаны, павярхоўны, абмежаваны.

Элементарная схема.

|| наз. элемента́рнасць, -і, ж. (да 3 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Рэлякса́цыя ’паступовае вяртанне ў стан раўнавагі фізічнай або фізіка-хімічнай сістэмы, якая была ў неўраўнаважаным стане пад уздзеяннем знешніх сіл’ (Булыка, СІС). Ст.-бел. реляксация ’палёгка; звальненне ад чаго-небудзь’ < ст.-польск. relaksacyja ’тс’ < лац. rělaxātio ’аслабленне; адпачынак’ < rělaxao ’аслабляю; адпачываю’ (Булыка, Лекс. запазыч., 77).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

а́тамны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да атама. Атамная энергія. Атамны век. Атамная маса. Атамнае ядро. // Які адносіцца да выкарыстання атамнай энергіі. Атамная электрастанцыя. Атамная фізіка. Атамны ледакол. Атамны рэактар. Атамная вайна, зброя, бомба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Меха́нікафізіка руху цел і стану раўнавагі, а таксама ўзаемадзеянне цел’, ’будова, канструяванне машын, апаратаў, прыстасаванняў’. Паводле Крукоўскага (Уплыў, 83), запазычана з рус. мовы, у якой механика (1709 г.) праз польск. ці ням. з лац. mēchanica ’механіка’ < ст.-грэч. μηχανική τέχνή ’уменне будаваць машыны’ (SWO, 461). Бел. лексема магла быць узята з польск. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)