свежава́ць, свяжую, свяжуеш, свяжуе; незак., каго.

Разм. Знімаць скуру з забітай жывёлы і разбіраць тушу. Учора дакараў [Міканор] суседа Васіля, які свежаваў авечку, а сёння, як ні стараўся аберагчыся, пошасць улезла ў хату к самому. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заружаве́цца, ‑еюся, ‑еешся, ‑еецца; зак.

Разм. Тое, што і заружавець. Учора нанач вецер сціх, заружавелася на захадзе неба, памацнеў холад, паказвала на мароз. Пташнікаў. Шчокі .. [Алесі] заружавеліся яшчэ больш, і яна выступіла наперад, каб папрасіць слова. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раёнка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Раённая газета. — Ты, Пятро Мінавіч, нібы газет не чытаеш, — перапыніў яго на гэты раз Савіцкі. — Толькі ж учора ў раёнцы быў змешчаны зварот калгаснікаў «Змагара». Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ны́некавых ’сёння’ (астрав., Сцяшк. Сл.). Да піня ’сёння’ (гл.), ускладненага партыкуламі і канчаткам -ых, які належаў форме род. скл. мн. л. (Карскі 2-3, 67): ніне‑ка‑ва > нінекавых як учорыхучора’ (Мат. Маг.); ы пасля п сведчыць, магчыма, аб захаванні архаічнай формы ныне (звычайна ў беларускіх гаворках ы > і, гл. Карскі, 1, 236) або аб уплыве рускай мовы, параўн., аднак, нынёйшы (нынѣиший) ’цяперашні, сённяшні’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сажра́ць, зжару, зжарэш, зжарэ; зжаром, зжараце; пр. зжор, зжэрла; зак., каго-што.

Разм. груб.

1. З’есці. Учора цэлае лыка кілбасы сажраў [Цімох Ткачэня]. Чарнышэвіч.

2. перан. Патраціць у вялікай колькасці. [Казімір:] — Больш тое хаджэнне сажрала грошай, чым сам лес. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бата́лія, ‑і, ж.

1. Уст. Бітва, бой. Гродзенская губерня была месцам жорсткіх баталій у вайну 1812 года. / у перан. ужыв. Футбольныя баталіі.

2. Разм. жарт. Бурная сварка, бойка. [Рымар:] — Учора трохі кепска атрымалася. Прымусіў вас быць сведкам сямейнай баталіі. Арабей.

[Фр. bataille.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ганара́р, ‑у, м.

Грашовая ўзнагарода, якая выплачваецца літаратарам, мастакам і інш. творчым работнікам за іх працу. Стась учора паведаміў, што для выдання газеты спецыяльных грошай няма, што супрацоўнікі газеты.. працуюць больш з-за ідэі, чым з-за ганарару. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

старыка́н, ‑а, м.

Разм. Стары чалавек, стары. [Тапаркоў:] — А як сям’я, бацька Гэлі? Сімпатычнейшы старыкан. Навуменка. Ніхто не разумее сабе дэпо без фігуры гэтага сівага, любага старыкана. Шынклер. Вастраносы гаспадар флягі ахвотна растлумачыў: — Бярозавік на хлебных скарынках. Учора ў мястэчку адзін старыкан удружыў. Беразняк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

счу́біцца, ‑блюся, ‑бішся, ‑біцца; зак.

Разм. Счапіцца, схапіцца ў сварцы, бойцы. Перагнуўся [Тараска] цераз сцяну і вачам не дае веры. Счубіліся Алёшка з Іванкам не на жарт. Юрэвіч. [Іван Іванавіч:] — Падводзіць чортава баба... — Учора з маёй зноў счубілася з-за нейкага глупства, — гаворыць Клім. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жаля́зка, ‑а, н.

1. Разм. Лязо гэбля, фуганка, барана і пад. — Цэх план дае, дык якая гаворка пра стамескі, жалязкі, — садзіцца на крэсла і смяецца начальнік. Мыслівец.

2. Абл. Прас, які награваюць на агні. Учора [маці] прасавала мне кофту і жалязкам пляму іржавую пасадзіла!.. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)