папусці́ць, -ушчу́, -у́сціш, -у́сціць; -у́шчаны; зак.

1. што і у чым. Уступіць, адмовіцца ад чаго-н.

Я свайго не папушчу.

2. што. Адпусціць, аслабіць, зрабіўшы даўжэйшым.

П. канцы вяроўкі.

3. чым. Кінуць з размаху (разм.).

П. каменем.

|| незак. папуска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уступа́ць I несов.

1. в разн. знач. вступа́ть;

2. вступа́ть, входи́ть;

3. (становиться ногой во что-л.) вступа́ть, ступа́ть;

1-3 см. уступі́ць I 1-3

уступа́ць II несов., в разн. знач. уступа́ть; см. уступі́ць II

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Напопускі ’наўздагон’ (карэл., Сцяшк. Сл.). З на-, по- і пускаць, параўн. прыпусціць ’кінуцца бегчы’, рус. взапуски ’навыперадкі’ і інш., першапачаткова, відаць, ад папусціцьуступіць, паддацца, даць сябе апярэдзіць’, словаўтварэнне як у наперагонкі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скрыжава́ць, -жу́ю, -жу́еш, -жу́е; -жу́й; -жава́ны; зак.

1. што. Скласці што-н. крыж-накрыж.

С. рукі.

2. каго-што. Зрабіць спарванне розных відаў (жывёл, раслін) для атрымання новай пароды, гатунку.

Скрыжаваць шпагіуступіць у бой, спрэчку.

|| незак. скрыжо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. скрыжава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ядна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. Злучацца, збліжацца, утвараючы адзінае цэлае.

Дзве брыгады яднаюцца.

2. Аб’ядноўвацца, згуртоўвацца для агульных дзеянняў.

Народы ядналіся ў барацьбе з агульным ворагам.

3. Уступіць у блізкія, сяброўскія адносіны, падтрымліваць сувязь з кім-н.

Суседзі яднаюцца.

|| наз. ядна́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пасядзе́льня ’памяшканне для збруі калгасных коней’ (смарг., Сцяшк. Сл.). Да сядло (гл.). Аб суфіксе ‑ня гл. Сцяцко (Афікс. наз., 165). Прыстаўка па-, відаць, ад слова памяшканне, з якім + сядзёльня магло уступіць у кантамінацыйныя адносіны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

усту́пка, -і, ДМ -пцы, ж.

1. гл. уступіць².

2. мн. -і, -пак. Адказ ад чаго-н. на карысць іншага.

Ісці на ўступкі.

3. мн. -і, -пак, перан. Кампраміснае рашэнне, паслабленне ў чым-н.

Зрабіць уступку традыцыі.

4. Скідка з назначанай цаны.

Прадаць тавар з уступкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пабра́тацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Стаць пабрацімамі.

2. Уступіць у цесныя, сяброўскім адносіны; пасябраваць. Хлопчык хутка з .. [Зорыным] пабратаўся і цягаў ужо яго за нос і вушы. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павянча́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Уступіць у шлюб, адбыўшы абрад вянчання ў царкве. Уся сям’я і радня Марціна і яго маладой пастаялі на тым, каб павянчацца ў царкве. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канта́кт, -а, М -кце, мн. -ы, -аў, м.

1. Сутыкненне, непасрэдная блізкасць па месцы знаходжання.

Уступіць у к. з хворым.

2. перан. Цесная ўзаемасувязь, узгодненасць у дзеяннях, узаемаразуменне.

Устанавіць к.

Дзелавыя кантакты.

3. Прыстасаванне, якое забяспечвае судакрананне правадоў электрычнага ланцуга (спец.).

|| прым. канта́ктны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)