спапялі́цца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ператварыцца ў попел.

2. перан. Растраціцца ў барацьбе з чым‑н., у перажываннях (пра жыццё, сілы і пад.). Цяпер ты ўведала — на свеце варта жыць, Гарэць, тужыць і спапяліцца ў дзеях. Чарнушэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тэ́нчыць ‘кленчыць, настойліва прасіць, дамагацца просьбамі’ (Скарбы). Няясна; параўн. фармальна і семантычна блізкае рус. наўг. те́нжить, те́ншить ‘надакучваць, кленчыць, настойліва прасіць’, якое Фасмер (4, 42) выводзіць з польск. tążyć, tężyćтужыць, сумаваць па кім-небудзь’ (гл. тужыць), што з арэальнага пункту гледжання падаецца сумнеўным. Мажліва, дзеяслоў працяглага дзеяння ад гукапераймальнага тэнкаць (гл.) або роднасны польск. stękać ‘стагнаць, скардзіцца’ з рухомым s (гл. стэнкаць). Народнаэтымалагічнай сувяззю з апошнім Федароўскі (Федар. 1, 249) тлумачыў табуізаванне запазычанага тэнча і замену яго словам вясёлка для пазбягання праклёну kab ty cięły wiek stenkaŭ, гл. таксама Астроўскі, Зб. памяці Слаўскага, 522.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

брато́к, ‑тка; мн. браткі; м.

Разм. ласк. Толькі ў форме звароту. Тое, што і брат (у 3 знач.), братка. [Мікола:] — Пагавары, браток, зрабі ласку. Я хачу сам напасці з партызанамі на чыгунку. Якімовіч. Тужыць, браток, не маем часу. Калі з клапотамі ідзе З палёў вільготных да калгаса Сяўбы вясковай рупны дзень. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ташнава́ць ’нудзіцца, сумаваць’ (Нас., Рам. 8–9, Растарг.), ’тужыць, нудзіцца’ (Касп.), тачнава́ць (точнова́ць) ’тс’ (Нас.). Шматкратны дзеяслоў да ташне́ць (гл.), зыходная форма тошна (гл.), што да *tъščьnъ ’нудны, сумны’, роднаснага *tъsknъ ’тс’, адкуль таскнава́ць ’нудзіцца, сумаваць’ (Нас., Ласт.), гл. таска.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́жа ‘туга, сум, журба’ (лід., Арх. Федар.), н.-луж. tuža ‘тс’, в.-луж. tuža ‘сум’, ‘непрыемнасць, трывога, хваляванне’. Паўночнаславянскае рэгіянальнае ўтварэнне ад асновы прасл. *tǫg‑ і суф. *‑ja (як лу́жа, сажа і інш.), параўн. туга (гл.), або незалежныя дэрываты ад тужы́ць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

1. Жыць бедна, цярпець гора. Так і гаруе бедны Сцяпан: зямлі мала, сям’я — сем ратоў, кожнага накармі. Чарнышэвіч. Тады перастануць гараваць, як не будзе каму панаваць. Прыказка.

2. Сумаваць, тужыць па чым‑н.; перажываць якое‑н. няшчасце. Пражылі [Марта з Васілём] пяць год, а дзяцей усё не было. Асабліва гаравала па гэтым Марта. Пестрак.

•••

Гора гараваць (нар.-паэт.) — перажываць гора, пакутаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хма́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Пакрыты хмарамі. Хмарнае неба. // З небам, зацягнутым хмарамі. Хмарны дзень. □ Ліліся сумныя гукі, і здавалася, нехта наракае і тужыць, што прайшло цёплае лета, скардзіцца на хмарную восень, на слоту. Каліна. Ноч была хмарная, і на невялікай адлегласці ўжо нельга было распазнаць чалавека. Дуброўскі.

2. перан. Пануры, сумны, невясёлы. Хмарны настрой яшчэ жыў у Антонавай душы. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скорбя́щий

1. прич. які́ (што) смутку́е; які́ (што) бяду́е; які́ (што) ту́жыць; які́ (што) журы́цца; які́ (што) шкаду́е; см. скорбе́ть;

2. прил., см. ско́рбный.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Тшта ‘?’: wyłajaŭ ad tszci, ad wiery (ваўк., Федар. 4), побач з гэтым: zbeścić ad ćci, ad wiery (слонім., там жа). Відаць, да чэсць, параўн. сціць (гл.). Менш верагодная сувязь са ст.-бел. тщитися ‘старацца’, стараж.-рус. тъщати ‘прыцясняць, трывожыць, падганяць’, ст.-слав. тъштати ‘турбавацца, клапаціцца, старацца’ < прасл. *tъščati ‘прагнуць, тужыць’, звязаным з *tъska ‘сум, смутак’ (Фасмер, 4, 130; ESJSt, 17, 1007; ЕСУМ, 5, 690; Арол, 4, 124).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

изныва́ть несов. (изнемогать) знемага́цца, знемага́ць; (мучиться) му́чыцца; (тосковать) тужы́ць; (чахнуть) ча́хнуць;

изныва́ть от жа́жды знемага́ць ад сма́гі;

изныва́ть от тоски́ (от ску́ки) знемага́ць ад нуды́ (ад тугі́, сму́тку).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)