скагата́нне, ‑я, н.

Абл. Дзеянне паводле знач. дзеясл. скагатаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Чулася натужнае скагатанне нямазаных колаў, свіст пуг, фырканне коней. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зачэ́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм. Зрабіцца чэзлым; зачахнуць. Неяк ноччу прайшоў дождж, і ранкам яблыня, здавалася, акрыяла, ажыла... Неўзабаве яна зноў зачэзла, панурылася. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

знахо́длівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць знаходлівага; здагадлівасць. Людзі наперабой хваліліся сваім спрытам, адвагай, знаходлівасцю. Асіпенка. Трэба было самому дадумвацца, праяўляць смеласць і знаходлівасць, быць наватарам. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пі́скнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Тое, што і піснуць. Жаласліва піскнула непадалёку нейкая птушачка. М. Ткачоў. — Добры дзень! — тоненька піскнуў хлапчук, глянуўшы на мяне спадылба. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

працаві́тасць, ‑і, ж.

Уласцівасць працавітага; любоў, шчырасць да працы. Стаялі добрыя жніўныя дні, багатыя працавітасцю людзей. Кавалёў. Дзятла дзед вельмі паважаў за яго працавітасць. П. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бальша́к, ‑а, м.

Вялікая (у адрозненне ад прасёлачнай) дарога; шлях. [Рыгор] спыніўся прыкладна за кіламетр ад вёскі, там, дзе ад бальшака адгаліноўваецца палявая дарога на Бугры. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гі́канне, ‑я. н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. гікаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. [Партызаны] чулі, як ззаду стралялі, як доўга над полем разносілася гіканне коннікаў. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кру́гам, прысл.

У форме круга, утвараючы круг. Сесці кругам вакол стала. □ [Партызаны] стаялі кругам і пра нешта ціха і стрымана размаўлялі. М. Ткачоў.

•••

Галава ідзе кругам гл. галава.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рука́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Абл. Вітацца, паціскаючы адзін аднаму руку. — Я вас заўважыў яшчэ пры месяцы — стрымліваючы смяшок, хмыкнуў носам Коўбец і пачаў рукацца. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шыракапле́чы, ‑ая, ‑ае.

Шырокі ў плячах. У пакой ускочылі два салдаты, высакарослыя і шыракаплечыя. М. Ткачоў. Неяк падвечар на парозе сянец з’явілася шыракаплечая постаць Івана Іванавіча. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)