прася́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. Пранікнуць куды‑н. праз што‑н. [Цемра] намагалася прасякнуць усюды. Дзяргай.
2. перан.; што (звычайна ў форме дзеепрым. зал. пр.). Напоўніць якім‑н. пачуццём, ідэяй. Уся .. творчасць [Я. Купалы] прасякнута ідэяй служэння народу, сцвярджэннем правоў працоўнага чалавека. Івашын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
намно́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што і чаго.
Разм. Павялічыць у нейкай колькасці; размножыць. Гордыя за народнае слова, што так буйна развілося і дало такі багаты плён, як творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа, мы ўзважваем тыя здабыткі, якія намножыла наша літаратура. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апладня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каго-што.
1. Даваць пачатак развіццю арганізма шляхам зліцця мужчынскай і жаночай палявых клетак.
2. перан. Станавіцца крыніцай творчай сілы. Творчасць рамантыкаў прагрэсіўных апладняў рэвалюцыйна-дэмакратычны і нацыянальна-вызваленчы рух, які раз-пораз успыхваў у розных частках Еўропы. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
старару́скі, ‑ая, ‑ае.
1. Які існаваў у перыяд рускага сярэдневякоўя, звязаны з ім. Стараруская музычная творчасць. Старарускія аповесці. // Такі, як у перыяд рускага сярэдневякоўя. Першапачаткова .. [галосныя літары] выконвалі на пісьме тыя ж функцыі, што і ў старарускіх помніках. Булыка.
2. Які здаўна належыць рускім. Старарускія землі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фарва́тэр, ‑у, м.
Водны шлях для бяспечнага плавання суднаў, вызначаны сігнальнымі знакамі. Параходы ідуць вузкім фарватэрам, абмежаваным бакенамі. Лынькоў. // перан. Асноўная лінія, кірунак дзейнасці, творчасці і пад. [П. Броўка] з добрым эстэтычным густам наследуе традыцыю Маякоўскага, як і традыцыі іншых паэтаў, чыя творчасць знаходзіцца ў фарватэры савецкай паэзіі. Ярош.
[Гал. vaarwater ад varen — плаваць, рухацца і water — вада.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сімфані́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сімфоніі (у 1 знач.); звязаны з музычнай формай сімфоніі. Сімфанічная творчасць. Сімфанічная распрацоўка тэмы.
2. Прызначаны для выканання ансамблем смычковых, духавых і ўдарных інструментаў. У канцэртных залах гучаць сімфанічныя, харавыя, камерна-інструментальныя творы рускіх, зарубежных і савецкіх кампазітараў. «Звязда». // Звязаны з такім выкананнем. Сімфанічны канцэрт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спрэ́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які выклікае спрэчку, можа быць прадметам спрэчкі (у 1 знач.). Спрэчныя пытанні. □ Кніга С. Русака, .. нягледзячы на спрэчныя мясціны, дае даволі поўнае ўяўленне пра творчасць А. Кулакоўскага. «Полымя».
2. Які з’яўляецца прадметам спрэчкі (у 2 знач.). Хто хутчэй засяваў свой участак — за тым і заставаліся гэтыя спрэчныя дзве баразны. Нікановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уплыва́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да уплысці, уплыць.
уплыва́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Рабіць уплыў; уздзейнічаць на каго‑, што‑н. Тое, што на паэзію Купалы і Коласа ўплывала народная творчасць, яе паэтыка, заўважана і даказана нашай крытыкай даўно. Навуменка. [Алесь:] — Машыны, брат, не толькі маюць фізічную сілу, яны яшчэ здольны ўплываць і па розум людзей. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абумо́віць, ‑моўлю, ‑мовіш, ‑мовіць; зак., што.
1. Абмежаваць што‑н. пэўнымі ўмовамі, дагаворамі; агаварыць.
2. Выклікаць сабой што‑н., з’явіцца прычынай, матывам для ўзнікнення чаго‑н. Новы, глыбока рэвалюцыйны змест паэзіі Пестрака абумовіў новыя формы паэтычнага выяўлення. Хромчанка. // Зрабіць магчымым што‑н., будучы неабходнай умовай яго існавання. Эпоха, што нарадзіла і абумовіла творчасць Купалы, характарызуецца падзеямі выключнай гістарычнай важнасці. Івашын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
параўна́нне ср., в разн. знач. сравне́ние;
няўда́лае п. — неуда́чное сравне́ние;
гэ́та не паддае́цца ~нню — э́то не поддаётся сравне́нию;
наро́дная тво́рчасць бага́та ~ннямі — наро́дное тво́рчество бога́то сравне́ниями;
ступе́ні ~ння — грам. сте́пени сравне́ния
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)