зры́вісты, ‑ая, ‑ае.

Які зрываецца ад хвалявання, страху (пра голас). Таварыш камандзір! — зрывістым ад хвалявання голасам звярнуўся да яго Віця. Корзун.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

немагу́шчы, ‑ая, ‑ае.

Абл. Слабы, хваравіты. [Стары:] — Немагушчы я, таварыш доктар,.. хачу прасіць у вас, каб, значыцца, на лёгкую работу паставілі. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Камрат у песні: ой дубе, мой дубе, зялёны камрачэ, да чого ж ты смуцён, молоды козачэ? (пін., Зянк.). З камраттаварыш’, укр. камрат ’тс’ < польск. kamrat < ням. Kamerad, Kamrad ’тс’ (Слаўскі, 2, 39). Канчатак ‑чэ (замест ‑це) пад уплывам рыфмы (козачэ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тро́шачкі, прысл.

Разм. Тое, што і трошкі. — Я трошачкі пасяджу, таварыш камісар. А потым я даганю вас, — не расплюшчваючы вачэй, шаптаў баец. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гаспада́рніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гаспадарніка, належыць яму. Гаспадарніцкая дзейнасць. □ Таварыш Міленькі згроб сваёй вопытнай рукою ўсю раскошу ў гаспадарніцкі вынослівы партфель. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даваява́ць, ‑ваюю, ‑ваюеш, ‑ваюе; зак.

Разм. Скончыць ваяваць; прабыць на вайне да канца. Ты мяне аб адным прасіў: — Застанешся, таварыш жывы, За мяне даваюй, дажыві. Прануза.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дражлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які дражніць, выклікае злосць. Калі сустракаліся цяпер [Ігнат і Лена] зрэдку, то ўжо не чулася ранейшага задзёрыстага, дражлівага: — Як пажывае шаноўны слесар таварыш Лагуцька? Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кашава́р, ‑а, м.

Повар у воінскай часці або ў рабочай арцелі. — Гэй, падсып, падсып, таварыш! Каша просіцца сама, — Лепей Федзі-кашавара Ў цэлай арміі няма. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нявы́спаны, ‑ая, ‑ае.

Які не выспаўся. // Які бывае ў недаспаўшага чалавека. Таварыш Васіль азірнуўся, і вочы ўбачылі раскіслы, нявыспаны твар у жоўтай шчаціне няголенай барады. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вылучэ́нец, ‑нца, м.

Разм. Радавы супрацоўнік (рабочы, селянін, служачы), вылучаны на адказную работу. У цэнтры аповесці «Таварыш Мінкін» — адна з самых тыповых фігур таго часу — вылучэнец з рабочых. Каваленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)