наваро́джаны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і нованароджаны. Сталіца навароджанай дзяржавы, Уздымай высока свой дзяржаўны сцяг!.. Звонак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

барвяне́ць, ‑нее; незак.

Тое, што і барвавець. Барвянеў трапяткі над сялібамі сцяг, Абвяшчаючы волю і долю... Гурло.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сцяж ’рад, лінія’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.), ’працягласць’ (Гарэц.), ’абшар’ (Бяльк.). Палаталізаваны варыянт да сцяг4, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Заста́ва ’месца ўезду ў мясцовасць і яго ахова’. Рус., укр. застава ’тс’, укр. яшчэ ’залог; харугва’, польск. zastawa ’заслон’, уст. ’залог’, ’сталовы прыбор’, ’плаціна’, серб.-луж. zastawa ’шчыт (у плаціне)’, в.-луж. яшчэ ’залог’, чэш. zástava ’залог’, кніжн.сцяг, харугва’, ’натуральная перашкода з дрэў, крыг і г. д.’, славац. zástavaсцяг’, уст. ’залог’, славен. zastȃvaсцяг’, ’залог’, ’укладка’, серб.-харв. за̑става, за̏ставасцяг’, балг. заста̀ва ’застава’, ’хмара, што закрывае сонца’. Ст.-рус. застава ’атрада які ахоўвае войска на маршы ці на месцы’ (XII–XV стст.), ’пост пры ўездзе ў мясцовасць’ (XVI–XVII стст.). Утворана ў прасл. з тэмай ‑a ад дзеяслова zastaviti, прэфіксальнага вытворнага ад staviti (гл. ставіць) ’ставіць нешта на шляху, выстаўляць нешта’ з далейшай спецыялізацыяй значэння ва ўсх.-слав. мовах (> балг.). Шанскі, 2, З, 63, БЕР, 1, 611.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рэ́яць, рэе; незак.

1. Лятаць плаўна і лёгка; лунаць. За акном у небе сінім Рэе голуб — белы цвет. А. Александровіч. Недзе, пад намі, Кружылі спалохана хмары, Ды адзінокія рэялі ў небе арлы. Танк.

2. Развявацца (пра сцяг). І там, дзе ў бітве сцяг наш рэяў, Цяпер узняўся новы дом. Прыходзька.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

флагшто́к, ‑а, м.

Шост для пад’ёму флага. А сёння паміж цёмна-сініх сосен на высокім флагштоку ўзвіўся чырвоны сцяг. Грахоўскі.

[Гал. vlagstok.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штанда́р, ‑а, м.

1. Уст. Сцяг адпаведнага колеру, часта з вышываным або намаляваным гербам, як знак дзяржавы, вайсковай часці або якой‑н. грамадзянскай арганізацыі. Над шчыльнымі радамі крыжаносцаў лунаюць шматлікія сцягі і штандары з малюнкамі злавесна чорных арлоў, ваўкоў, мядзведзяў, з крыжамі, мячамі і рознымі рыцарскімі эмблемамі. В. Вольскі. // Сцяг кавалерыйскіх часцей у рускай (з 1731 па 1917 гг.) і некаторых іншых арміях. // Сцяг кіраўніка дзяржавы (цара, імператара і пад.), які паднімаўся на ваенным караблі, у палацы і пад. у час знаходжання там гэтай асобы.

2. Паэт. Сцяг. — Мір на зямлі мы абаронім І ўздымем аж да самых зор Штандар чырвоны. Танк. Чырванню шаўковай Зашумяць штандары, Хто ў няволі гнуўся, — Ўстане гаспадарыць. Купала.

[Ням. Standarte.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эспарцэ́т, ‑у, М ‑цэце, м.

Кармавая меданосная шматгадовая травяністая расліна сямейства бабовых. Калгас «Сцяг камунізма» пачаў вырошчваць бабовую культуру эспарцэт. «Беларусь».

[Фр. esparcette.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́весіць, ‑вешу, ‑весіш, ‑весіць; зак., што.

1. Павесіць для агульнага агляду, азнаямлення. Вывесіць сцяг, аб’яву.

2. Развесіць для прасушвання, праветрывання. Вывесіць бялізну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палкавы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да палка, належыць палку. Палкавы камандзір. Палкавы аркестр. □ Палкавы сцяг заўсёды ў палку павінен быць. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)