◎ Кіру́х ’страўнік жывёлы, кіндзюк’ (Нар. лекс., Вешт.). Магчыма, кантамінацыя кіндзюк і курдзюк (> курюкжурук).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мацю́к ’род зельцу з барановых або свіных унутранасцей’ (мядз., Нар. сл.). Зах.-укр. мацько, мацьок, жытом. мацьок, мацько ’свіны страўнік’ (ЛАПП). З польск. maciek ’тс’, ’сальцісон’, ’бруха’, ’страўнік, напханы кашай’. Паводле Вештарт (Бел.-польск. ізал., 20), польск. і ўкр. лексемы запазычаны з рум. mat ’кішка’, ’унутранасці’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жалу́дак ’страўнік’ (Сл. паўн.-зах.). З рус. желу́док ’тс’ няпэўнага паходжання (Фасмер, 2, 44).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ке́льбух ’свіны страўнік, начынены кавалачкамі сэрца, пячонкі’ (ТСБМ, Жыв. сл., Нар. сл.). Гл. келбухі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Коўб 1 ’невялічкая рачная рыба’ (Нар. лекс.). Параўн. келб (гл.).
◎ Коўб 2 ’свіны страўнік’ (Нар. словатв., Нар. лекс.), ’страўнік у жывёл’ (Мат. Гом.). Укр. ковбик, ковбік ’тс’. Апошняе разглядаецца як кантамінацыя ковбан ’калода, цурбан’ і ’каўбаса’ (маецца на ўвазе страўнік, начынены мясам) (ЕСУМ, 2, 479). Вельмі праблематычна. Больш верагодна Да коуп© (гл.).
◎ Коўб 3 ’вузел валасоў, завучаных на патыліцы’ (Мат. Гом.). Параўн. укр. ковбешка ’галава’, якое таксама звязваецца з ковбан ’калода, цурбан’ (ЕСУМ, 2, 481). Ненадзейна. Ці не звязана з каўпак (гл.)?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пу́пе́ц ’пуп у птушак; гузік; бутон; нарост; кутас’ (ТС), пупэц ’пуп у птушак, страўнік’ (ЛА, 1), ’пупок’ (бяроз., Шатал.), укр. пупець ’пупок, пупавіна; страўнік у птушак’, ст.-польск. pąpiec ’пупок’ (XV ст., глоса да лац. umbilicus), што дае падставы для рэканструкцыі дыялектнага прасл. *рррьcь < *рорь (Банькоўскі, 2, 539).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лу́ння ’кішкі, страўнік’ (паўн.-усх., КЭС). Да шлу́нне ’вантробы, унутранасці, кішкі’ (Мат. Маг., Ян., Растарг.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жаўткі́ ’ўнутраныя органы (ныркі, печань, кішэчнік, страўнік)’ (клец., Нар. лекс., 207). Відаць, перанос ад жаўток ’унутраная часціна яйка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жалу́дачак ’частка сэрца’ (ТСБМ). З рус. желу́дочек ’тс’, утворанага як памяншальнае ад желудок ’страўнік’ з няпэўнай этымалогіяй. Фасмер, 2, 44.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кіндзю́к ’страўнік’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Чач., Янк. II, Шат., Мядзв., Касп., Сержп. Грам., Сцяшк., Мат. Гом., Маш., Мат. АС, Жд. 3, Бяльк.), ’начынены кашай або мясам страўнік’ (Сл. паўн.-зах., Нік. Очерки, Нар. словатв., Маш., Шн., Малч.). Гл. кендзюх. Укр. кендюх. Польск. kindziuk запазычанне з беларускай або ўкраінскай мовы. Першакрыніца тур. kindik ’пуп’ (Супрун, Тюркизмы, 76–77; ЕСУМ, 2, 423).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)