двухрадко́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які ўтварае або апрацоўвае два радкі адначасова (пра сельскагаспадарчыя машыны). // У два радкі. Двухрадковы пасеў.

2. Які складаецца з двух вершаваных радкоў. Двухрадковая страфа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акта́ва, ‑ы, ж.

1. Спец. Восьмая ступень гамы, а таксама інтэрвал паміж бліжэйшымі аднайменнымі гукамі рознай вышыні.

2. Вельмі нізкі бас.

3. Спец. Васьмірадковая страфа, у якой першыя шэсць радкоў аб’яднаны дзвюма перакрыжаванымі рыфмамі, а два апошнія — сумежнай рыфмай.

[Лац. octava — восьмая.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэрцэ́т, ‑а, М ‑цэце, м.

Спец.

1. Ансамбль з трох выканаўцаў, пераважна вакальны; трыо.

2. Музычны твор або частка музычнага твора для трох выканаўцаў (галасоў, інструментаў) са сваёй партыяй для кожнага.

3. Вершаваная страфа ў санеце, якая складаецца з трох радкоў.

[Іт. terzetto ад лац. tertius — трэці.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пункт ’кропка’ (ТСБМ, Гарэц.), ’страфа, куплет песні’ (валож., Жыв. сл.) ’частка ў музычным творы, калена’ (ПСл), ст.-бел. пунктъ ’кропка’. Запазычана праз польск. punkt (з 1566, гл. Банькоўскі, 2, 965) з ням. punkt < лац. pūnctus ’укол’ ад pungere ’калоць’; значэнне ’частка’ развілося на падставе нумарацыі асобных строфаў, куплетаў і г. д. лічбай з кропкай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

купле́т, ‑а, М ‑леце, м.

1. Асобная страфа верша або песні. Аўдыторыя сустракала кожны новы куплет.. песні стрыманым рогатам. Мікуліч.

2. толькі мн. (купле́ты, ‑аў). Сатырычная або гумарыстычная песенька на бытавую або палітычную тэму, звычайна з прыпевам, які паўтараецца. Бабіньскі выканаў куплеты Мефістофеля з «Фауста» Руно. «Звязда».

[Фр. couplet.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)