Ке́рапла ’нязграбны чалавек’ (Непакупны). З літ. keripla ’бясформеннае стварэнне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

апліка́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Стварэнне малюнка, узору, арнаменту шляхам нашыўкі (наклейвання) на што-н. кавалачкаў рознакаляровай паперы, матэрыі і пад.

2. Карціна, арнамент і пад., створаныя такім чынам.

|| прым. аплікацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пересозда́ние пераўтварэ́нне, -ння ср.; ператварэ́нне, -ння ср.; стварэ́нне на́нава; см. пересоздава́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

арганапла́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Спец. Штучнае стварэнне хірургічнымі метадамі органаў пры іх прыроджанай адсутнасці, пашкоджанні або страце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Твар ’пярэдняя частка галавы чалавека’, ’індывідуальнае аблічча, выгляд’ (ТСБМ, Ласт.), ’фізіяномія’ (Байк. і Некр., Касп., Федар. 4, Сержп. Прымхі, Сл. ПЗБ, Сцяшк., Вруб., ЛА, 3), тварь ’тс’ (Нас.), тва́ра ’тс’ (брасл., Сл. ПЗБ), тва́рына ’аблічча’ (там жа), твар м. р. ’тс’, ж. р. ’стварэнне’ (ТС), тварь ж. р. ’тс’ (Бяльк.), твар ’воблік, від’ (Гарэц., Некр. і Байк.), тва́рычка ’тварык’ (Нас.), тва́рышча ’пыса, морда’ (Нас.), тварю́кастварэнне, пачвара’ (Растарг.), ст.-бел. тварь ж. р. ’фізіяномія’: тварь збита (XVI ст., Карскі 2-3, 21), твар, тварь ’тс’; ’індывідуальнае аблічча, выгляд’ (канец XV ст.). Укр. твар ’жывое стварэнне’, старое ’аблічча’, рус. тварь ’жывое стварэнне’, стараж.-рус. тварьстварэнне’; ’істота’; ’сусвет’; ’выраб; убор’, польск. twarz ’твар’, н.-луж. twaŕ ’будаўнічы лес, будынак’, в.-луж. twar ’вулей’, чэш. tvář ’шчака; твар’, славац. tvár ’твар; воблік’, славен. tvar ’рэчыва, матэрыял’, серб.-харв. тва̑р ’рэчыва, стварэнне’, балг. твар ’жывое стварэнне’, макед. дыял. твар ’выраз твару’, ст.-слав. тварьстварэнне, істота; прырода’, выгляд’. Да прасл. *tvarъ ж. р., якое звязана з *tvoriti агульным праславянскім коранем *tvor‑/*tvar‑ (Фасмер, 4, 31; Чарных, 2, 231; Шустар-Шэўц, 1562–1563; Бязлай, 4, 252; Борысь, 656; Длугаш-Курчабова, 506–507), гл. тварыць. Заслугоўвае ўвагі меркаванне Карскага (2–3, 21) пра запазычанасць формы твар ж. р. ’пярэдняя частка галавы чалавека’ з польск. twarz (гл. таксама Булыка, Лекс. запазыч., 128), якое само лічыцца запазычаным з чэш. tvář ’аблічча, твар’, што, магчыма, калькуе адносіны лац. facerefacies; гл. Басай-Сяткоўскі, Słownik, 402.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

капіталаўклада́нне, ‑яў; адз. капіталаўкладанне, ‑я, н.

Сродкі, расходаваныя на будаўніцтва, стварэнне, развіццё чаго‑н. Капіталаўкладанні ў хімічную прамысловасць. Акупнасць капіталаўкладанняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарманіза́цыя, ‑і, ж.

Дапаўненне мелодыі акордным суправаджэннем па правілах гармоніі (у 3 знач.). // Стварэнне музычнага твора на аснове запазычанага матыву.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нябе́сны, -ая, -ае.

1. гл. неба.

2. перан. Цудоўны, чароўны, вельмі прыгожы.

Над цудам цуд н.

Нябеснае стварэнне.

3. Які мае колер неба; светла-блакітны.

Н. колер.

Нябесныя целы (спец.) — планеты, каметы, зоркі, галактыкі і іншыя касмічныя аб’екты, што вывучаюцца астраноміяй.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дарысава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; зак., каго-што.

1. Скончыць рысаваць што-н.

Д. партрэт.

2. перан. Закончыць стварэнне вобраза, характару.

Д. вобраз галоўнага героя.

|| незак. дарысо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. дарысо́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж. і дарысо́ўванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

се́рвіс, ‑у, м.

Абслугоўванне насельніцтва, задавальненне яго бытавых патрэбнасцей. // Сукупнасць арганізацый, абавязкам якіх з’яўляецца абслугоўванне бытавых патрэбнасцей насельніцтва і стварэнне розных выгод для яго. Служба сервісу.

[Англ. service — служба, абслугоўванне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)