Га́рдзіць, гардзі́цца ’грэбаваць, пагарджаць’ (Сл. паўн.-зах.). Запазычанне з польск. gardzić (ужо ў ст.-бел. мове засведчаны гардити, гардитися, гл. Булыка, Запазыч.). Таксама запазычаннем з польск. з’яўляецца і ўкр. га́рдитися. Параўн. Слаўскі, 1, 258; Булыка, Запазыч., 79. Зыходным з’яўляецца прасл. *gr̥diti, *gr̥dъ (Слаўскі, там жа) або (у іншым напісанні) *gъrditi, *gъrdъ (Трубачоў, Эт. сл., 7, 202, 206).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лушчэнік ’пястун’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Відавочна, скарочаная форма з польск. łuszczybochenek ’дармаед, гультай’ (Слаўскі, 5, 367), пры ад’ідэацыі лашчыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лю́фцік ’фортачка’ (Сцяшк., Сцяц.; смарг., Сл. ПЗБ; навагр., З нар. сл.) запазычаны з польск. lufcik ’тс’ (Слаўскі, 4, 373).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лёхнуць ’аббегаць’ (светлаг., Мат. Гом.). Да лахаць 1. Экспрэсіўнасць слова выклікала змену л — лʼ (параўн. Слаўскі, 4, 319–320).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ґарсць ’жменя’ (Сл. паўн.-зах.). Запазычанне з польск. garść ’тс’ (а гэта з прасл. *gъrstь; гл. Слаўскі, 1, 260).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ґе́мзовы ’шаўровы’ (Сл. паўн.-зах.). Запазычанне з польск. giemzowy ’тс’ (да giemza ’шаўро’ < ням. Gemse; параўн. Слаўскі, 1, 277).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Льсцёх, льсцёха ’ліслівец’ (Нас.). Да ле́сціць (гл.). Суфікс ‑ёх (< прасл. ‑ʼoxъ) характэрны для зах.-слав. моў (Слаўскі, SP, 1, 73).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дзі́да ’кап’ё, піка’ (БРС). Першакрыніцай з’яўляецца тур. džida ’тс’. У бел. мове з польск. dzida (< тур.). Гл. Слаўскі, 1, 192.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мятлю́га ’завея’ (карэліц., Сцяшк. Сл.). Да мяцёль (гл.) (Мурашка, Бел. лекс., 117). Аб суфіксе ‑uga гл. Слаўскі, SP, 1, 68.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Крэ́сліць ’чарціць’ (ТСБМ). Укр. креслити ’тс’. Запазычана праз польск. kreślić з с.-н.-ням. krisseln ’скрэбці, крэсліць’ (Слаўскі, 3, 92).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)